Лабараторыя «Грыбніца» запрашае зацікаўленых да вывучэння каланіяльных залежнасцей і дэкаланіяльных практык

Даследчая лабараторыя «Грыбніца» запрашае прыняць удзел у паўгадавой працы, прысвечанай даследаванню каланіяльных залежнасцяў і дэкаланіяльных практык у Беларусі, — паведаміла ініцыятарка праекта Антаніна Сцебур на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Сустрэчы будуць арганізаваны ў афлайн-фармаце ў Варшаве з рэгулярнасцю раз на тыдзень.

Вынікам лабараторыі стане выданне кнігі, якая змяшчае здабыткі даследаванняў, канцэптуальныя напрацоўкі і разбор канкрэтных кейсаў адносна каланіяльнай оптыкі ў Беларусі.

«Сёння ў сувязі з узмацненнем рэпрэсій у Беларусі і поўнамаштабным уторгнаннем Расіі ва Украіну панятак «каланіялізм» стаў агульнай рамкай для асэнсавання тых працэсаў, якія адбываюцца ў краіне. Разам з тым гэты тэрмін з лёгкасцю выкарыстоўваецца не столькі даследчы_цамi, колькі правымі папулістамі, якiя вырываюць зручныя для сябе падыходы і оптыкі, выбудоўваюць новыя іерархіі і лініі выключэння, — пазначана ў апісанні праекта.

Лабараторыя прапануе разам даследаваць, якім чынам і праз якія канцэпты мы можам казаць пра каланіяльныя залежнасці ў дачыненні да Беларусі, паколькі відавочна, што Беларусь мае сваю спецыфіку і складаныя сеткі каланіяльных адносін. Разам на працягу паўгода мы будзем вывучаць тэорыю і аналізаваць канкрэтныя прыклады i такiм чынам паспрабуем распрацаваць гласарый, праз які можна гаварыць, даследаваць і выбудоўваць практыкі супраціўлення каланізацыйным працэсам у Беларусі».

Каб далучыцца, патрэбна толькі запоўніць анлайн-форму. Заяўкі прымаюцца да 8 лiстапада.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!