На YouTube-канале незалежнай тэатральнай трупы «Купалаўцы» ў Дзень роднай мовы адбылася прэм’ера першай часткі аўдыёкнігі «Радзіва Прудок» паводле дзённікаў Андруся Горвата.
«Кожны раздзел кнігі мы хочам смакаваць, расцягнуць цякучую палескую асалоду, — пішуць «Купалаўцы» ў прэзентацыі аўдыёкнігі. — Сёння — першая серыя, даставайце батоны, будзем крышыць!»
Рэжысёр – Раман Падаляка.
Акцёрскі склад — Святлана Анікей, Аляксандр Малчанаў, Раман Падаляка.
Музыка — Міхась Зуй, Зміцер Есяневіч, Віталь Кулеўскі
Мастак-аніматар – Глеб Куфцерын.
Нагадаем, што пектакль «Радзіва Прудок» у пастаноўцы Рамана Падалякі са сцэны Купалаўскага тэатра перавандраваў на Ютуб-канал «Купалаўцаў» у снежні 2021 года.