Тэатральная група «Купалаўцы» 3, 4 і 5 сакавіка пакажа ў люблінскім Цэнтры культуры спектакль «Дзяды» паводле паэмы Адама Міцкевіча ў пастаноўцы польскага рэжысёра Паўла Пасіні.
Анлайн-прэм’ера спектакля адбылася летам у межах фестывалю «Блізкі Усход» (Festiwal Bliski Wschód) таксама ў Любліне.
Спектакль «Купалаўцаў» — гэта адаптацыя вядомай паэмы Міцкевіча да сучаснасці. У ім містычная частка паэмы спалучана з эпізодамі ў турме. І такім чынам «лёс зняволенага ў святаянскіх мурах Густава прарастае ў новай рэчаіснасці, а боль новых вязняў прамаўляе ягонымі словамі – тлумачаць канцэпт «Купалаўцы» на сваім Ютуб-канале. — І праз два стагоддзі пасля напісання паэма захавала сваю аб’яднаўчую моц – гэта яшчэ адзін напамін гледачам розных краін пра тое, як шмат нас злучае, якія мы блізкія духам, і наколькі важна не забываць падтрымліваць адно аднаго – праз міцкевічаўскі абрад тэатра, праз слова, такое гулкае за высокімі мурамі турмаў і межаў».
Набыць квіткі можна тут.
Спектаклі будуць адбывацца 3, 4 і 5 сакавіка ў 19.00 па адрасе: Sala Widowiskowa, ul. Peowiaków, 12.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram