Купалаўцы анансавалі новы тэатральны сезон

Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» анансавала новы тэатральны сезон.

З 2 верасня ў Варшаве спектаклі беларускага тэатра ў выгнанні можна глядзець на сцэне «Przodownik» Драматычнага тэатра ў Варшаве.

Восень распачнецца пастаноўкай Аляксандра Гарцуева паводле рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» — «Гусі-людзі-лебедзі» — 2 і 3 верасня.

24 верасня Купалаўцы пакажуць нядаўнюю прэм’еру — спектакль «Валізка» паводле твора польскай драматургіні Малгажаты Сікорскай-Мішчук.

На «Экстрэмісты» ў рэжысуры Аляксандра Гарцуева паводле п’есы Юлі Цімафеевай можна трапіць 1 і 2 кастрычніка.

Сцэна са спектакля «Экстрэмісты». Фота: Аляксандр Валодзін.

Не абыдзецца тэатральная восень і без пастаноўкі паводле дзённіка Максіма Знака «Зэкамерон» з Алегам Гарбузам, Уладзімірам Пугачам і Сяргеем Чубам у ролях. Рэжысёр спектакля — Войцэх Урбаньскі.

Сцэна са спектакля «Зэкамерон». Фота: Антон Жмако.

Купалаўцы абяцаюць і гастролі.

«У хуткім часе далучым інфармацыю па гастролях, дык стане досыць горача!» — кажуць артысты.

Паказы ў Варшаве адбываюцца пры фінансавай падтрымцы мэрыі горада Варшава.

Набыць квіткі можна тут.

Пачытаць інтэрв’ю з Аляксандрам Гарцуевым пра спектакль «Валізка» тут.

Водгук на спектакль «Экстрэмісты» тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!