Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» анансавала новы тэатральны сезон.
З 2 верасня ў Варшаве спектаклі беларускага тэатра ў выгнанні можна глядзець на сцэне «Przodownik» Драматычнага тэатра ў Варшаве.
Восень распачнецца пастаноўкай Аляксандра Гарцуева паводле рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» — «Гусі-людзі-лебедзі» — 2 і 3 верасня.
24 верасня Купалаўцы пакажуць нядаўнюю прэм’еру — спектакль «Валізка» паводле твора польскай драматургіні Малгажаты Сікорскай-Мішчук.
На «Экстрэмісты» ў рэжысуры Аляксандра Гарцуева паводле п’есы Юлі Цімафеевай можна трапіць 1 і 2 кастрычніка.

Не абыдзецца тэатральная восень і без пастаноўкі паводле дзённіка Максіма Знака «Зэкамерон» з Алегам Гарбузам, Уладзімірам Пугачам і Сяргеем Чубам у ролях. Рэжысёр спектакля — Войцэх Урбаньскі.

Купалаўцы абяцаюць і гастролі.
«У хуткім часе далучым інфармацыю па гастролях, дык стане досыць горача!» — кажуць артысты.
Паказы ў Варшаве адбываюцца пры фінансавай падтрымцы мэрыі горада Варшава.
Набыць квіткі можна тут.
Пачытаць інтэрв’ю з Аляксандрам Гарцуевым пра спектакль «Валізка» тут.
Водгук на спектакль «Экстрэмісты» тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram