Культурная прастора MIT у Варшаве на мяжы закрыцця. Але пляцоўку яшчэ можна захаваць

Культура
На адной з сустрэч у прасторы MIT. Фота: сацсеткі пляцоўкі.

Культурная прастора MIT на варшаўскай Празе апынулася на мяжы закрыцця. У сувязі з сусветнымі зменамі пляцоўка згубіла крыніцу суфінансавання і зараз звяртаецца па дапамогу да сваіх наведвальнікаў.

Культурна-адукацыйная прастора МІТ была адкрытая ў мінулым годзе дзвюма беларускамі на прыватныя інвестыцыі адной са сузаснавальніц — Таццяны Макарэвіч.

«Выбар незалежнай формы існавання быў свядомым, і ўжо амаль год праект на 80% акупляе сябе сам. За гэты час мы правялі 70+ мерапрыемстваў, прынялі 1200+ гасцей, а 50+ культурных дзеячаў (большай часткай эмігрантаў з Беларусі) атрымалі магчымасць зарабіць, займаючыся прафесійнай дзейнасцю. MIT стаў яркім і важным пунктам прыцягнення беларусаў Варшавы (і не толькі!)», — распавядае пра свае дасягненні каманда прасторы.

Культурная прастора MIT у Варшаве на мяжы закрыцця. Але пляцоўку яшчэ можна захаваць
На адной з сустрэч у прасторы MIT. Фота: сацсеткі пляцоўкі.

На жаль, выбары ў Амерыцы паўплывалі на фінансавае становішча Таццяны Макарэвіч, і яна больш не здолее фінансава падтрымліваць пляцоўку.

«Але я і ўся наша каманда вельмі спадзяемся, што здолеем захаваць наш праект і далей прымаць вас у нас у гасцях. Таму мы і просім вашай дапамогі, каб захаваць МІТ», — звяртаецца да супольнасці сузаснавальніца ў сваіх сацсетках.

Культурная прастора MIT у Варшаве на мяжы закрыцця. Але пляцоўку яшчэ можна захаваць
На адной з сустрэч у прасторы MIT. Фота: сацсеткі пляцоўкі.

Каманда прапаноўвае некалькі опцый, якім чынам можна дапамагчы праекту.

Па-першае, прыходзіць на мерапрыемствы. Купляць квіткі праз меседжар, дырэкт Інстаграм пляцоўкі ці па спасылках, указаных у анонсах мерапрыемства.

Па-другое, арандаваць MIT для прыватнай сустрэчы ці пастаянных заняткаў.

Па-трэцяе, распавесці пра праект.

Па-чацвёртае, зрабіць разавы плацёж на сэрвісе BuyMeaCoffee.

Прапаноўваюцца разнастайныя варыянты разавай і пастаяннай падтрымкі — азнаёміцца з імі можна тут.

Дазнацца пра расклад мерапрыемстваў на люты ў MIT — тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости