Культурная ініцыятыва CreateCulture Group запускае чэлендж для відэааматараў «Кліпень48»

CreateCulture Group гэтай зімой арганізавала чэлендж для стваральнікаў калядных гульнявых кароткаметражных фільмаў за 48 гадзін.

Цяпер культурная ініцыятыва арганізаўвае КЛІПЕНЬ48 — чэлендж для відэааматараў, якія хочуць паспрабаваць зняць сапраўдны кліп для беларускіх музыкаў за 48 гадзін. А для беларускіх музыкаў – гэта магчымасць атрымаць для сябе першае або чарговае музычнае відэа.

Сярод здымачных каманд журы ў складзе журналісткі і вядоўцы Кацярыны Пытлевай, рэжысёра і кліпмейкера Арцёма Лобача, спявачкі SHUMA і вакальнай тэрапеўткі Марыны “Русі” Шукюравай ды аўтара Ютуб-канала ЛОНГПЛЭЙ, музыканта і прадзюсара NAVI BAND Аляксандра Табольскага абярэ трох пераможцаў, якія падзеляць грашовы прызавы фонд.

Як гэта будзе праходзіць?

Да 18 ліпеня музыкам, якія хочуць прымаць удзел, трэба даслаць свае трэкі, а прадакшн-камандам — зарэгістравацца. На пачатку чэленджа арганізатаркі рандомным метадам размяркуюць і скантактуюць паміж сабой музыкаў і прадакшн-каманды, і… праз 48 гадзін будуць чакаць вынікаў!

Падрабязна прачытаць пра правілы і падаць заяўкі можна на сайце.

Дадзены чэлендж з’яўляецца ініцыятывай каманды CreateCulture Group і нікім дадаткова не фінансуецца, таму ёсць унёсак за ўдзел. Грашовыя ўнёскі ідуць у прызавы фонд, на арганізацыю прагляду і ўзнагароды, а таксама на прасоўванне ў Youtube музычных відэа каманд-удзельніц.

Калі: Старт чэленджу 21 ліпеня 14:00 (GMT+3)

Дзе: Анлайн (па ўсім свеце)

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!