Культурнай сталіцай Беларусі ў 2026 годзе абраныя Паставы

Культура
Фота: ekskursii.by.

Культурнай сталіцай Беларусі 2026 года сталі Паставы.

На гэта званне прэтэндавалі пяць гарадоў: уласна, Паставы, Мазыр, Ваўкавыск, Асіповічы і Салігорск, адзначае БелТА.

«Рашэнне прымалася тайным галасаваннем без абмеркавання. Кожны чалец калегіі паставіў адпаведны знак за таго ці іншага кандыдата. Затым галасы падлічылі і ў прысутнасці ўсіх зацікаўленых аб’явілі, якому населенаму пункту выпала стаць культурнай сталіцай Беларусі ў 2026 годзе», — апісаў працэдуру выбару культурнай сталіцы першы намеснік міністра культуры Дзмітрый Шляхцін.

На яго думку, наданне населенаму пункту такога высокага статусу садзейнічае з’яўленню ў ім новых устаноў, цікавых праектаў і магчымасцей паказаць сябе і традыцыі свайго рэгіёна.

Паставы — 18-тысячны райцэнтр, гісторыя якога вядзецца з 1409 года. Ён размешчаны прыкладна ў 30 км на поўнач ад возера Нарач. Горад стаіць амаль на мяжы з Літвой.

Гістарычны цэнтр Паставаў уяўляе сабой унікальны для Беларусі аб’ект, бо тут захаваўся комплекс пабудоў XVIII стагоддзя, сярод якіх асабліва адрозніваецца комплекс будынкаў на былой Рынкавай плошчы, пабудовы на вуліцах Савецкай, Чырвонаармейскай і ўчастак прыроднага ландшафту вакол сажалкі. У гістарычнай частцы горада на беразе ракі Мядзелка таксама знаходзіцца праваслаўная царква Св. Мікалая (узведзеная ў 1894 годзе), а на іншым беразе знаходзіцца касцёл Св. Антонія Падуанскага (1898 — 1904), які ўяўляе сабой аднавежавую базіліку з пяціграннай апсідай.

Статус культурнай сталіцы сапраўды садзейнічае працягненню ўвагі да гарадоў, уліванню інвестыцый у яго інфраструктуру, але з іншага боку часта выліваецца ў фіктыўныя ці паспешлівыя рамонтныя працы, зробленыя дзеля «галачкі».

Сёлета званне культурнай сталіцы краіны носіць Іванава, у 2024 годзе імі былі Бялынічы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости