Культура і digital. «Культурны код» ладзіць новы анлайн-пітчынг лічбавых рашэнняў для беларускай культуры

Культура

Супольнасць «Культурны код», што аб’ядноўвае дзеячаў культуры і айцішнікаў, паведаміла пра правядзенне «новага сезону» анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры. Да ўдзелу ў праграме, якая дазволіць развіць і рэалізаваць сваю ініцыятыву, запрашаюцца каманды з праектамі і ідэямі на скрыжаванні культуры і digital. Падаць заяўку на пітчынг, які адбудзецца 14 студзеня 2025 года, можна да 13 студзеня.

Больш падрабязна, праграма запрашае да ўдзелу каманды, якія:

  • ствараюць праекты на скрыжаванні культуры і digital,
  • маюць гатовую ідэю або прадукт з тэхналагічным складнікам, які вырашае задачы культурнага або творчага сектараў,
  • шукаюць ментарскую падтрымку для далейшага развіцця.

Склад каманды або досвед не маюць значэння — удзельнічаць могуць усе. Але ваша каманда павінна складацца не менш чым з двух чалавек, падкрэсліваюць арганізатары.

Што атрымаюць пераможцы пітчынгу?

Пяць каманд-пераможцаў атрымаюць індывідуальныя кансультацыі ад ментараў для развіцця праекта. Ментарская праграма будзе доўжыцца 3 месяцы. Па яе выніках будзе праведзены фінальны адкрыты пітчынг сярод каманд-удзельніц.

Нагадаем, што сталае і адкрытае кам’юніці «Культурны код» было створанае ў лютым 2023 года для абмеркавання ідэй спалучэння digital-рашэнняў і задумак для развіцця беларускай культуры. Сёлета пляцоўка распачанае новы сезон.

Час і месца мерапрыемства анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў: 14 студзеня, 19:00 (па Мінску), ZOOM. Зарэгістравацца — тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: