Куда схадзіць на святы: сабралі гід цікавых імпрэз у Польшчы, Літве і Беларусі

Главное
Фота: Reform.news.

Калядныя дні — гэта час, калі хочацца запаволіцца і знайсці сваіх. Нягледзячы на тое, што нашы маршруты сёння пралягаюць праз розныя краіны і гарады, патрэба ў супольных сэнсах застаецца агульнай. Каб вам было прасцей спланаваць гэты тыдзень, мы сабралі гід па цікавых імпрэзах у Беларусі, Польшчы і Літве. У нашым спісе — ад класічных арганных канцэртаў і экскурсій па віленскіх адрасах Міцкевіча да стэндап-шоў і ўтульных сустрэч у беларускіх хабах. Выбірайце тое, што вам бліжэй, каб правесці гэты час у добрай кампаніі.

Польшча

Варшава

«Святы вечар» з хорам UNIA і Вольгай Падгайскай

Куда схадзіць на святы: сабралі гід цікавых імпрэз у Польшчы, Літве і Беларусі
Афіша падзеі.

Калі: 26 снежня, 20:00.

Што будзе: Калядкі трох народаў (беларускія, польскія, украінскія) і класіка ад Баха да Моцарта ў выкананні легендарнага мужчынскага хору і музыка Вольгі Падгайскай.

Чаму варта пайсці: Гэта рэдкая магчымасць пачуць жывое выкананне твораў Вольгі Падгайскай. Яе музыка — без перабольшвання здабытак сучаснай беларускай культуры, які ў спалучэнні з магутнымі галасамі хору UNIA стварае сапраўдную калядную містыку.

Арганізатар імпрэзы — імпрэсарыё Алесь Чахоўскі, заснавальнік мінскіх фэстаў «Класіка ля Ратушы» і MuzzicLETO ў Батанічным садзе.

Дзе: Касцёл Святога Аляксандра (Plac Trzech Krzyży).

Квіткі тут.

Анімацыя з Іванам Гапіенкам: «Music. Animation. Drinks»

Куда схадзіць на святы: сабралі гід цікавых імпрэз у Польшчы, Літве і Беларусі
Афіша падзеі.

Калі: 29 снежня, 19:30.

Што будзе: Незвычайны вечар анімацыі, музыкі і знаёмстваў.

У праграме — прагляд найлепшай анімацыі, эмбіент-імправізацыя і святкаванне дня народзінаў майстра.

Дзе: Kwadrat Praski (Szwedzka 2/4). Уваход вольны.

Уроцлаў

Стэндап-імправізацыя ад Local Live

Куда схадзіць на святы: сабралі гід цікавых імпрэз у Польшчы, Літве і Беларусі
Афіша падзеі.

Калі: 28 снежня, 18:00 і 20:30.

Што будзе: Ідрак Мірзалізадэ, Паша Крывец, Ян Ліпай і Лёша Сувораў будуць жартаваць разам з залай.

Дзе: Wędrówki pub (Podwale 37/38). Квіткі тут.

Познань

Цыкл «Вынікі году» ад фундацыі «Кут»

Куда схадзіць на святы: сабралі гід цікавых імпрэз у Польшчы, Літве і Беларусі
Фота: сацсеткі фундацыі «Кут».

Калі: 27–29 снежня.

Што будзе: Сапраўдны беларускі марафон: лекцыя фалькларысткі Алены Ляшкевіч, спевы разам з гуртком «Гаманіна», кніжны клуб і «Святочная Мафія».

Галоўная падзея: Цырымонія Poznań Belarusian Community Award. Беларусы горада збяруцца, каб вызначыць Лепшую ініцыятыву году. У журы — не толькі беларусы Позанані, а эксперты, якіх вы добра ведаеце: Аляксандр Багданаў, Лізавета Сцяцко, Наста Кудасава і Ілля Меджумаеў.

Музычны хэдлайнер: Гурт TRAVA (29 снежня).

Дзе: Пляцоўкі Barak kultury, Kut, My pod scena, Sarp. Уваход вольны.

Падрабязнасці тут.

Беласток

«Святочная нядзеля» ў хабе «Новая зямля»

Куда схадзіць на святы: сабралі гід цікавых імпрэз у Польшчы, Літве і Беларусі
Яраслаў Іванюк каля стэнда выдавецтва Kamunikat на варшаўскім кніжным кірмашы. Фота: reform.news

Калі: 28 снежня.

Што будзе: Беларускі хаб запрашае ўсіх, хто хоча «адчуць сапраўднае творчае цяпло» і правесці дзень у супольнасці.

Майстар-класы і калекцыі: Марыя Грыц навучыць пляценню пацерак, а Андрэй Мялешка пакажа цікавыя экспанаты са сваёй нумізматычнай калекцыі.

Музыка і таленты: Разам з хорам «Калына» можна будзе паспяваць калядкі на чатырох мовах, а пасля — выступіць самому падчас акцыі «Свабодны мікрафон».

Кнігі і сувеніры: Увесь дзень будзе працаваць крамка з беларускім рукадзеллем. Асобны пункт праграмы — сустрэча з Яраславам Іванюком. Кіраўнік выдавецтва «Камунікат» (Kamunikat.org) распавядзе пра кніжныя навінкі.

Важна: Улічваючы нядаўнюю хакерскую атаку на інтэрнэт-бібліятэку выдавецтва, ваш прыход і цікавасць да папяровых кніг стануць лепшай падтрымкай для каманды.

Дзе: Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5 lok. 32). Уваход вольны.

Літва

Вільня

Шпацыр да дня народзінаў Адама Міцкевіча

Куда схадзіць на святы: сабралі гід цікавых імпрэз у Польшчы, Літве і Беларусі
Фота:culture.pl.

Калі: 28 снежня, 15:00.

Што будзе: Шлях філаматаў, чытанне вершаў у кавярні і віленскія адрасы генія, які нарадзіўся на Куццю.

Дзе: Пачатак — Базыльянскія муры (Aušros Vartų g. 9). Патрабуецца рэгістрацыя.

Лекцыя-плейліст ад кінарэжысёра Мікіты Лаўрэцкага

Куда схадзіць на святы: сабралі гід цікавых імпрэз у Польшчы, Літве і Беларусі
Фота: «Настоящее время».

Калі: 30 снежня, 19:00.

Што будзе: Мікіта Лаўрэцкі — магістр мастацтвазнаўства і ключавая фігура беларускага «мамблкора» (аўтар стужак «Беларускі псіхапат», «Спатканне ў Менску», «Сашына пекла»). Гэтым разам ён прапануе паглядзець на музыку праз прызму кіно.

Тэма: «Музычныя кліпы як сучасны кінаавангард». Лаўрэцкі разбярэ, што паўплывала на сусветны кінематограф у першай палове 2020-х і чаму менавіта ў кліпах сёння адбываюцца самыя смелыя мастацкія эксперыменты. Гэта выдатная магчымасць правесці пераднавагодні вечар у інтэлектуальнай кампаніі.

Бонус: Калі вы захочаце застацца ў «Золаку» і на саму навагоднюю ноч, каманда прасторы запрашае 31 снежня а 20:00 на святочную праграму з дыджэй-сэтамі, саўнай і пачастункамі.

Дзе: прастора Zolak (Vytenio g. 50D). Квіткі тут.

Happy New Year’s Jazz з Паўлам Аракелянам

Куда схадзіць на святы: сабралі гід цікавых імпрэз у Польшчы, Літве і Беларусі

Калі: 31 снежня, 18:00 і 21:00.

Што будзе: Джаз ад Паўла Аракеляна (піяно, саксафон), Габіі Баўжайтэ (вакал), Джузэпэ Ланца (кантрабас) і Джузэпэ дэ Нізі (бубны).

«Наша праграма — па-за часам і захапляльная, яна стварае цудоўную навагоднюю атмасферу, на якую здольны толькі джаз сусветнага класа: магутныя і элегантныя сусветныя джазавыя хіты і пранікнёныя навагоднія джазавыя стандарты», — адзначаюць арганізатары на чале з вядоўцам Аляксандрам Чахоўскім.

Дзе: Downtown Piano Lab (Konstitucijos pr. 7A).

Квіткі тут.

Беларусь

Мінск

Свята беларускай культуры і музыкі «Вялікія Каляды»

Куда схадзіць на святы: сабралі гід цікавых імпрэз у Польшчы, Літве і Беларусі
Фота: сацсеткі падзеі.

Калі: 26 снежня, 12:00–23:00.

Што будзе: Гэта сапраўдны 12-гадзінны марафон, які аб’ядноўвае ўсіх: ад аматараў глыбокіх лекцый да фанатаў сучаснай незалежнай музыкі.

Для тых, хто любіць паслухаць: У праграме лекцыі і выступы знаных мастакоў і даследчыкаў — Ульяны Шымбаковай, Сяргея Лескеця, Дзіны Даніловіч, Ганны Сілівончык і Машы Мароз.

Для тых, хто любіць музыку: Шчыльны музычны лайн-ап, дзе сустрэнуцца Aniahoz, Yellow Power, Макс Лакрыцкі і Апакаліптычны аркестр, Lightowy band і Passive Voice.

Што яшчэ: На працягу ўсяго дня будзе працаваць святочны кірмаш з кнігамі і цікавосткамі, а таксама зона з ежай і традыцыйнымі напоямі.

Дзе: культурная прастора «Рэха» (праспект Незалежнасці, 95 к. 5).

Квіткі – тут.

Фестываль духоўнай музыкі на Залатой Горцы

Куда схадзіць на святы: сабралі гід цікавых імпрэз у Польшчы, Літве і Беларусі
Парафіяльны хор «Залатая горка» выступае на адкрыцці Фестываля духоўнай музыкі ў Касцёле Святога Роха. Фота: сацсеткі храма.

Калі: 25 снежня – 24 студзеня.

Што будзе: Месяц арганнай, харавой і гітарнай музыкі ў адным з самых атмасферных касцёлаў горада.

Дзе: Касцёл Святога Роха. Падрабязней – тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости