«Кропкі на мапе», гэтым разам еўрапейскія: у Змітра Вайцюшкевіча выйшаў новы альбом

Вядомы беларускі музыка, кампазітар і выканаўца Зміцер Вайцюшкевіч выклаў еўрапейскі працяг свайго альбома «Кропак на мапе» — падборку інструментальных кампазіцый, прысвечаных розным гарадам Еўропы. У 2024 годзе «Кропкі на мапе» былі прысвечаны гарадам і мясцінам Беларусі – Налібоцкай пушчы, Іўю, Навагарадку, Барысаву, Свіцязі, Мінску, Лідзе, Ушачам…

Сёлета – новы, эмігранцкі, геаграфічны абшар: дынамічная Варшава, шматгалосая Прага, урачыстая Вільня, напоўнены гулкіх рэхам гісторыі Кракаў ці рытмічны і разнастайны Берлін, — кожны знойдзе свае еўрапейскія ноткі, бо рэха гарадоў у кожнага сваё, тым больш, што любы горад мяняецца з кожным новым крокам. Хоць у альбом увайшла і цэлая краіна — каларытная Іспанія. А для настальгіі  заўсёды можна вярнуцца да нашых краявідаў — да «кропак» беларускіх.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!