Краязнаўцы распрацавалі канцэпцыю развіцця адной з цэнтральных вуліц Гомеля — атрымалася гістарычна, прыгожа і экалагічна

Краязнаўцы з супольнасці «Пошукі старога Гомеля» прэзентавалі ў сваім тэлеграм-канале канцэпцыю развіцця адной з цэнтральных вуліц Гомеля.

«Гомельцы прызвычаіліся глядзець на горад праз стандарты казарменнага добраўпарадкавання: ёсць плітачка, лавачка і ліхтар – выдатна.

Сучасны выгляд вуліцы Мільённай (сёння Білецкага).

Мы ж на прыкладзе вуліцы Мільённай (сёння Білецкага) паспрабавалі паглядзець, як куток цэнтра Гомеля можа выглядаць пры сучасным падыходзе да добраўпарадкавання«, — тлумачаць ідэю краязнаўцы.

Візуалізацыі зроблены на аснове 3D-рэканструкцыі гістарычнага выгляду Мільённай.

Вуліца стала пешаходнай — рэалістычны і чаканы варыянт для вуліцы, прылеглай да парку. Сёння ж вуліца прыстасаваная для бясплатнай паркоўкі соцень аўтамабіляў.

Праект рэканструкцыі вуліцы Мільённай. Фота: «Пошукі старога Гомеля».

Краязнаўцы прапануюць запусціць на вуліцы першы гомельскі трамвай: «Гэта мара гамельчукоў першай паловы ХХ стагоддзя і сімвал вялікіх укладанняў у развіццё зручнага сучаснага транспарту. Спалучэнне трамвайных шляхоў з пешаходнай вуліцай шырока практыкуецца ў гістарычных цэнтрах еўрапейскіх гарадоў. Дарэчы, трамвайная лінія менавіта на Білецкага праектавалася ў 1930-х гадах. Сёння ж трамвай – гэта дарагі від транспарту, але пры гэтым вельмі эфектыўны і экалагічны«.

Праект рэканструкцыі вуліцы Мільённай. Фота: «Пошукі старога Гомеля».

Прапануюць азеляненне вялікімі дрэвамі. З «нулявых» гадоў колькасць дрэваў у гістарычным цэнтры няспынна зніжаецца. Высаджванне і падтрыманне адразу вялікіх дрэваў у іншых гарадах – рэальная практыка.

А таксама — аднаўленне асобных помнікаў, якія былі знесеныя для пабудовы абкама. Гэта наўрад ці папсуе існуючы сквер – для аднаўлення будынкаў неабходны знос адзінкавых дрэваў. З плюсаў – магчымасць арганічна размесціць новыя аб’екты культуры ці кавярні.

У каментах пярэчанне выклікаў толькі пуск трамвая па вузкай вуліцы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!