Кніга Таццяны Шчытцовай «Салідарнасьць узрушаных» выйдзе на англійскай мове

Культура
Таццяна Шчытцова. Фота: tsikhanouskaya.org.

Кніга філосафкі Таццяны Шчытцовай выходзіць на англійскай мове ў выдавецтве Калумбійскага ўніверсітэта.

Кніга Таццяны Шчытцовай «Салідарнасьць узрушаных» выйдзе на англійскай мове

«Салідарнасьць узрушаных. Эсэ аб Беларускай рэвалюцыі» была выдадзена філосафкай, прафесаркай ЕГУ ў 2024 годзе ў выдавецтве «Логвінаў».

Кніга Таццяны Шчытцовай «Салідарнасьць узрушаных» выйдзе на англійскай мове

Аўтарка разглядае падзеі 2020 года як рэвалюцыю не толькі ў паліталагічным, але і ў філасофскім сэнсе, бо яе здабыткам сталася не змена ўлады, а зяўленне новага калектыўнага палітычнага суб’екта, структурныя асаблівасці, прынцыпы і дзейнасць якога раскрылі новую перспектыву для будучыні краіны.

У анатацыі да выдання адзначалася, што кніга пісалася найперш для тых, каму яна ўласна і прысвечаная – «вялікай колькасці беларусаў і беларусак, якія сваімі дзеяннямі і эмоцыямі, крэатыўнасцю і сумленнасцю, салідарнасцю і адвагай зрабілі 2020 год гістарычнай вехай у жыцці нашай краіны».

У англійскім перакладзе пазначана, што «гэта даследаванне з’яўляецца важным чытаннем для ўсіх, хто зачараваны дынамікай палітычнага абуджэння, сілай дэмакратычнай салідарнасці і ўстойлівасцю да аўтарытарнага кантролю».

На сайце выдавецтва пазначаны тэрмін выхаду перакладу — жнівень 2025 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости