Кінематаграфістаў М’янмы запрасілі на фестываль «Лістапад»

Культура
"Лістапад-2021". Фота: listapad.org.

Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» запрасіў да ўдзелу ў форуме кінематаграфістаў М’янмы.

Пра адпаведнае запрашэнне з Беларусі ў адрас Камітэта па міжнародных сувязях Арганізацыі кінематаграфіі М’янмы напісала дзяржаўнае выданне The Global New Light of Myanmar.

«Мэта [фестываля] — канкурэнцыя беларускай кінаіндустрыі на міжнародным рынку, і М’янма атрымала запрашэнне. Мы можам прадэманстраваць гісторыю і культуру М’янмы, яе рэлігійны змест і характар з розных пунктаў гледжання, у тым ліку праз турыстычную прывабнасць. Перавагі ўключаюць ахоп міжнароднай аўдыторыі, новы рынак і большы прыбытак для падтрымкі кінатэхналогій», — пракаментаваў запрашэнне другі сумесны сакратар Арганізацыі кінематаграфіі М’янмы У Чантха Чжы Со.

У медыя адзначаецца, што кінематаграфісты М’янмы запрашаюцца на 3-ці фестываль «Лістапад». Хоць сёлетняя эдыцыя, якая адбудзецца з 31 кастрычніка па 7 лістапада, будзе ўжо 31-й.

Нагадаем, што пасля падзей 2020 года і рэпрэсій у дачыненні кінематаграфістаў і экс-дырэкцыі «Лістапада» — кампаніі ART Corporation — «Лістапад» быў пазбаўлены пастаяннай акрэдытацыі ў Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў FIAPF.

У 2024 годзе ў аргкамітэт мінскага кінафоруму ўвайшлі першы намеснік Генеральнага сакратара СНГ Леанід Анфімаў, гендырэктар «Ваенфільма» Ігар Угольнікаў, што сведчыла пра змену курса палітыкі «Лістапада», дзе заўважнай становіцца роля расійскіх чыноўнікаў.

Летась на кінааглядзе былі паказы фільмы з 42 краіны — пераважна Расіі, Сербіі, краін постсавецкай прасторы, Азіі — Індыі, Пакістана, Кітая, Ірана, Турцыі.

М’янма была запрошана на мінскі кінафорум яшчэ летась, але не здолела падаць заяўку з-за недастатковай падрыхтоўкі, заўважаюць журналісты The Global New Light of Myanmar.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости