Кіеў на Вадохрышча за 36 дзён да вайны. Уганараваная стужка Андрэя Куцілы «Святая вада» дасяжная ў сеціве

Культура
Кадр з фільма «Святая вада». Фота: czlowiekwzagrozeniu.pl.

Лаўрэат міжнародных фестываляў, дакументальная стужка беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Святая вада», створаная пры падтрымцы «Белсат», ад сёння дасяжная ў сеціве.

«Да ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну застаецца 36 дзён. У чарговае свята Вадохрышча ў спальным раёне Кіева на возеры зрабілі палонку. На беразе чуваць царкоўныя званы, людзі распранаюцца, становяцца ў чаргу.

Кароткі фільм–назіранне праз буйныя планы людзей рознага веку, чараду голых целаў і кароткія размовы расказвае нам пра хісткасць жыцця, супярэчлівасць чалавечай веры і радасць існавання», — так гучыць анатацыя да фільма, у якім рэжысёр паспеў схапіць крохкі момант напярэдадні вайны ва Украіне.

Вера і нявер’е, глабальнае і лакальнае, сучаснасць і мінулае, хваляванне, трываласць, самавітасць, прастата, чалавечнасць — у дваццаціхвіліннай карціне можна ўбачыць і партрэт нацыі, грамадства і такі каштоўны момант жыцця, калі свята Хрышчэнне Гасподне было адной з радасцяў міру.

Прыз глядацкіх сімпатый на Фестывалі медыя «Чалавек у бяспецы» ў Лодзі, І-я ўзнагарода ў конкурсе DOKUMENT.PL на Міжнародным кінафестывалі кароткаметражных фільмаў Zubroffka ў Беластоку, лаўрэат прэміі PerSo Short у Італіі…— стужка была адзначана на шматлікіх міжнародных фэстах. Зараз кіно вядомага беларускага кінематаграфіста, аўтара такіх карцін як «Стрыптыз і вайна», SUMMA, «Калі кветкі не маўчаць» ды іншых, аднаго з заснавальнікаў Беларускай незалежнай кінаакадэміі Андрэя Куцілы можна паглядзець на канале Belsat Doc.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: