Традыцыйны фестываль духоўнай музыкі «Калядныя вечары на Залатой Горцы», які вядзе сваю гісторыю з 2003 года, распачаўся ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) 26 снежня.
На пачатку 2023-га праграма працягнецца і будзе доўжыцца да 21 студзеня.
На гэтым тыдні чакаюцца:
У аўторак, 3 студзеня – калядны дывертысмент ад Рыгора Сітніцы.
У сераду, 4 студзеня – канцэрт Юліі Бурдзялёвай (клавесін) і Міхаіла Марцінкевіча (флейта).
У чацвер выступае фальклорны гурт “Ліцьвіны” і Наталля Матыліцкая.
У пятніцу можна паслухаць квартэт саксафонаў SAXAS, а ў суботу – арган (Аляксандра Галубцова) і скрыпку (Алеся Носава).
Усе канцэрты пачынаюцца ў 20.00.
Уваход вольны. Адрас касцёла святога Роха: Мінск, пр-т Незалежнасці, 44А.