Адмысловы канверт, прысвечаны Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму, і марка з гербам «Пагоня» з’явіліся ва ўжытку ва Украіне, паведамляе выданне «Гарадзенская Праваабарона».
Ініцыятар іх выпуску — Уладзімір Ханас, грамадскі дзеяч з Тэрнопаля. Дапамагалі ў выданні і гарадзенскія праваабаронцы.
«Ва Украіне хапае патрыятычных марак, сусветны розгалас выклікаў знакаміты “рускі карабель”. У Беларусі такіх брэндаў няма. Таму мы вырашылі выпусціць праект маркі з беларускай сімволікай. Пасля абмеркаванняў вырашылі абраць стылізаваны варыянт адной з першых марак незалежнай Беларусі з гербам “Пагоня”, — адзначыў спадар Уладзімір.
Гэта афіцыйны плацежны сродак – і своеасаблівы сімвал падтрымкі і салідарнасці з беларускім народам. І канверты, і маркі зробленыя, пасля спецгашэння — мы іх дашлем беларускім сябрам», — пракаментаваў ён навіну.
Таксама ва ўжытак выйшлі канверты і з выявай Аляксандры Матвійчук, кіраўніцы Цэнтра грамадзянскіх свабод — украінскай арганізацыі, якая падзяліла летась Нобелеўскую прэмію міру з Алесем Бяляцкім і расійскім «Мемарыялам».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: