Канферэнцыя «Контуры сучаснай крытычнай тэорыі», прысвечаная памяці беларускага філосафа Уладзіміра Фурса, пройдзе ў ЕГУ

Культура
На першым плане - Уладзімір Фурс. Фота: soc-by.livejournal.com.

Міжнародная канферэнцыя «Контуры сучаснай крытычнай тэорыі», прысвечаная памяці беларускага філосафа Уладзіміра Фурса (1963-2009), адбудзецца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце 14-15 чэрвеня. Да 31 сакавіка яшчэ прымаюцца заўкі на ўдзел у форуме.

Удзельнікам канферэнцыі прапануецца паглыбіцца ў дыскусіі аб росце адчужэння, новых формах несвабоды і актуальнасці крытычнай тэорыі ў сучасным сацыяльна-палітычным ландшафце.

Асноўныя моманты канферэнцыі:

  • Даследаванне розных пунктаў гледжання ў рамках крытычнай сацыяльнай тэорыі;
  • Рэфлексія на спадчыну Уладзіміра Фурса і яго ўклад у крытычную тэорыю сучасных праблем, такіх як дэдэмакратызацыя, палітычная кансалідацыя і сацыяльна-палітычная фрагментацыя;
  • Знаёмства з трансдысцыплінарнымі стратэгіямі даследаванняў і разнастайнымі дыскурсамі;
  • Абмеркаванне розных тэм, у тым ліку (пост)марксізму, псіхааналізу, фемінізму, посткаланіяльных даследаванняў і іншае.

«Не прапусціце гэтую ўнікальную магчымасць прыняць удзел у крытычных дыскусіях і ўнесці свой уклад у развіццё сучаснай крытычнай тэорыі. Далучайцеся да нас на месцы або ў інтэрнэце, каб даследаваць грамадскія пераўтварэнні і спадчыну Уладзіміра Фурса», — адзначаецца на сайце ЕГУ.

Уладзімір Фурс — філосаф, спецыяліст у галіне сучаснай сацыяльнай філасофіі, сацыяльна-крытычнай тэорыі, адзін з найбольш уплывовых інтэлектуалаў у Беларусі. Аўтар навуковых манаграфій «Сацыяльная філасофія ў непапулярным выкладзе» (2006), «Контуры сучаснай крытычнай тэорыі» (2002), «Філасофія незавершанага мадэрна Ю. Хабермаса» (2000), аўтар больш за 100 навуковых артыкулаў на беларускай, рускай, украінскай, англійскай, літоўскай, французскай мовах.

Сышоў з жыцця ў 2009 годзе ва ўзросце 45 гадоў. Тэксты філософа сёння не толькі не губляюць сваёй актуальнасці, але, на думку філософа Таццяны Шчытцовай, будуць чытацца з новай цікаўнасцю, бо «праліваюць святло на прычыны ўстойлівасці аўтарытарнага рэжыму ў нашай краіне, з іншай — адкрываюць перспектыву для вырашэння шэрагу вострых праблем беларускага грамадства».

Падаць заяўку на ўдзел можна тут.

Дазнацца больш пра канферэнцыю тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: