Канцэрт з нагоды 225-й гадавіны з дня нараджэння Адама Міцкевіча ладзяць у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры
Reform.news · 26 января 2023, 12:17
https://reform.news/kancjert-z-nagody-225-j-gadaviny-z-dnja-naradzhjennja-adama-mickevicha-ladzjac-u-dzjarzha-nym-muzei-gistoryi-belaruskaj-litaratury/Заўтра, 27 студзеня, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на аўтарскую канцэртную праграму «Адам Міцкевіч. Вытокі».
Праграма створаная да пачатку святкавання юбілейнага, 225-га, года з дня нараджэння паэта.
Выканаўцы: Галіна Сакольнік, лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Белдзяржфілармоніі (меца-сапрана), Святлана Немагай, музыказнаўца, піяністка, загадчык кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства Інстытута сучасных ведаў (фартэпіяна), Аляксей Загорскі, лаўрэат міжнароднага конкурсу (скрыпка).
Канцэртную праграму складаюць музычныя творы К. Ельскага, І. С. Баха, М. Грушвіцкага, М. Ельскага, а таксама песні С. Манюшкі на словы А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, Ю. Корсака, Т. Зана і інш.
Пачатак канцэрта ў 18.30.
Кошт білетаў: 14 рублёў.
Адрас музея: вуліца Максіма Багдановіча, 13.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
