Камбэк беларускага артыста? Atmoravi выпраўляецца ў міні-тур у Польшчу і Літву

Культура
Фота: сацсеткі музыканта.

Музыкант-сонграйтар Atmoravi, яскравы прадстаўнік беларускай індзі-сцэны 2000-х — 2010-х, які апошнія гады жыве ў Партугаліі, паведаміў пра свой гастрольны міні-тур у Польшчу і Літву.

Аўтар песень «И река, и блесна», «Чертополох», «Мой дом», «Свобода» едзе з канцэртамі ў Вільню, Беласток і Варшаву.

«Гэта мой першы міні-тур за доўгі час, – адзначыў Atmoravi ў сваіх сацсетках. – За чатыры гады дакладна. У тых краях, дзе зараз беларусы, гэта Польшча і Літва, я не быў ужо вельмі даўно, а ў Беларусі ўжо з 2018 года. Па розных прычынах».

Выканаўца, які выступае ў жанры эзатэрычны рок, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну жыве ў Партугаліі, паміж Лісабонам і Сінтрай.

«Я шчаслівы мець магчымасць паехаць-пайграць канцэрты, пайграць свае песні, – дзеліцца музыкант. – Апошнім часам я быў заняты развіццём нашай анлайн-школы «Радасць гучання», дзе мы дапамагаем людзям аднавіць функцыю спявання і перажыць тое шчасце, якое дае сам працэс спеваў. Працэс вельмі інтэнсіўны, – паведаміў ён пра свае актыўнасці. –

Але зараз з’явілася магчымасць «тряхнуть стариной»» — Вільнюс, Беласток, Варшава. Прыходзьце на канцэрты, невядома, калі яшчэ будзе такая магчымасць. Пакуль яшчэ ёсць час, склаліся абставіны, і яшчэ дзейнічае пашпарт…», – з гумарам запрасіў на свае івэнты выканаўца.

30 траўня Atmoravi наведае Вільню, 31 траўня – Беласток і 1 чэрвеня – Варшаву.

Atmoravi (сапраўдная імя – Іван Новікаў) нарадзіўся ў Мінску. Сваё імя на санскрыце (якое азначае «Найглыбейшае Сонца») музыкант атрымаў у 1994 годзе падчас прыбывання ў Індыі. Чатыры месяцы ён жыў у камуне Ошо, іграў на гітары і басу, у асноўным танцавальную музыку і нью-эйдж.

Першы калектыў – «Аригато» – музыка сабраў у 1997 годзе. Гурт выступаў у Мінску і Магілёве, запісаў некалькі аматарскіх альбомаў, але яны афіцыйна не выдаваліся. У 2001 годзе «Аригато» спыняе існаванне пасля смерці аднаго з удзельнікаў — брата Атмараві.

З 2002 года музыкант пачынае выступаць сольна.

Улетку 2004 года выходзіць яго дэбютны сольны альбом «Чартапалох».

У 2006-м атрымоўвае нацыянальную беларускую прэмію «Рок-каранацыя» як выканаўца году.

У даробку артыста на дадзены момант — 11 альбомаў, сярод якіх: «На проводе», «Романтика», «Много согласных», «Путь белых облаков», «Запасной выход», «Проза», «Свобода» і іншыя.

У 2015 годзе разам з Лалітыяй (Ганнай Папінай) і Хушам утварае музычны праект «Сатгита», у рамках якога выконваецца пераважна музыка для медытацый.

Набыць квіткі на канцэрты тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости