Каманда фестывалю Tutaka стварыла «Даведнік арганізатара фестывалю: ад канцэпцыі да рэалізацыі».
Гэта практычны дапаможнік, створаны на аснове вопыту фестывалю Tutaka. Ён будзе карысны ўсім, хто толькі думае пра свой першы фэст ці ўжо арганізоўваў падзеі і хоча зрабіць гэта яшчэ лепш.
«У даведніку мы падзяліліся тым, як ператварыць ідэю ў праграму, прайсці праз тэхнічныя і бюракратычныя моманты, арганізаваць бяспеку і захаваць запал да справы. Так, мы абапіраліся на польскае заканадаўства, але парады будуць карысныя нашмат шырэй», — пішуць арганізатары.
Гэты даведнік падрабязна апісвае ключавыя этапы падрыхтоўкі і рэалізацыі мерапрыемства, каб яно было цікавым, карысным і бяспечным для ўсіх яго ўдзельнікаў.
Першы этап падрыхтоўкі ўключае канцэпцыю і папярэдняе планаванне. Таксама даюцца парады наконт пошуку фінансавання і візуальнага афармлення.
На наступных этапах падрабязна апісваецца, як падрыхтаваць неабходную дакументацыю і атрымаць канчатковы дазвол, як правесці тэхнічную і лагістычную падрыхтоўку, арганізаваць камунікацыю і прасоўванне, як забяспечыць камфорт і бяспеку гасцей фэсту.
Спампаваць даведнік можна тут.