«Калі душа просіць быць пачутай»: новы кліп KETEVAN пра волю і голас
Reform.news · 21 мая 2025, 00:41
https://reform.news/kali-dusha-prosic-byc-pachutaj-novy-klip-ketevan-pra-volju-i-golas/Новы кліп выканаўцы KETEVAN на песню «Ptuški» набірае прагляды на YouTube.
«Кожны з нас пражывае гэтае жыццё як можа, як умее… У кожнага свой непаўторны, насычаны, цяжкі, цікавы лёс. І нават калі апускаюцца рукі — важна паглядзець уверх, — распавяла пра пасланне відэа і песні спявачка. — Важна марыць. Важна казаць. Нават крычаць — калі душа просіць быць пачутай.
Ptuški — гэта песня пра голас. Пра сябе. Пра волю», — дадала KETEVAN.
Рэжысёркай новага кліпа выступіла Дар’я Каляда.
Пераклад тэкста на беларускую мову — Андрэй Хадановіч.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

1 комментарий
“Набірае прагляды” — які раз бачу гэтую словаформу. І штораз нават 1000 ніхто не набярэ.