Калектыву Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа прадставілі новага мастацкага кіраўніка

11 верасня на агульным сходзе калектыву Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа дырэктар тэатра Юлія Аляксандраўна Харкевіч прадставіла новага мастацкага кіраўніка Канстанціна Ігаравіча Ганчарова. Пажадала яму поспехаў і далейшага перспектыўнага творчага развіцця на нацыянальнай сцэне аднаго са старэйшых беларускіх тэатраў, — піша тэлеграм-канал Міністэрства культуры.

Нагадаем, што папярэдняму мастацкаму кіраўніку Нацыянальнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску Міхаілу Краснабаеву не працягнулі кантракт у красавіку 2022-га, меркавана за выгукі «Жыве Фландрыя!» у спектаклі «Ціль».

Канстанцін Ганчароў — малады рэжысёр, які ў 2023 годзе паставіў на вялікай сцэне тэатра імя Якуба Коласа драму «Выбар» па п’есе Аляксея Дударава, у 2024-м – ваенную драму «Сотнікаў» паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава.

Канстанцін Ганчароў закончыў Віцебскае дзяржаўнае вучылішча мастацтваў, у 2016 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Працаваў у розных установах культуры і адукацыі, прымаў актыўны ўдзел у віцебскім гарадскім конкурсе «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр», арганізатарам якога з’яўляецца тэатр імя Якуба Коласа.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!