Юрый Сямашка, Іван Гапіенка, Юлія Лабкова, Саша Пакацілава, Даніла Назараў, Надзя Гіль, Валодзя Няфёдаў — калі гэтыя імёны беларускай анімацыі вам нічога не кажуць, самы час гэта выправіць. Сёння, 4 лістапада, на пляцоўцы Scena Chmielna (Nowy Świat, 27a) адбудзецца паказ фільмаў новага пакалення аўтарскай беларускай анімацыі — і гэта добрая нагода даведацца больш пра аўтараў і іх творы.
«Лірычная і крывавая, сумная і вясёлая, рукатворная і згенераваная штучным інтэлектам», — так анансуюць падзею арганізатары. Тры рэжысёры з сямі асабіста прадставяць свае работы.
У праграме паказу:
Падзея распачнецца а 16.30. Уваход вольны.