Юрый Сямашка, Іван Гапіенка, Юлія Лабкова, Саша Пакацілава, Даніла Назараў, Надзя Гіль, Валодзя Няфёдаў — калі гэтыя імёны беларускай анімацыі вам нічога не кажуць, самы час гэта выправіць. Сёння, 4 лістапада, на пляцоўцы Scena Chmielna (Nowy Świat, 27a) адбудзецца паказ фільмаў новага пакалення аўтарскай беларускай анімацыі — і гэта добрая нагода даведацца больш пра аўтараў і іх творы.
«Лірычная і крывавая, сумная і вясёлая, рукатворная і згенераваная штучным інтэлектам», — так анансуюць падзею арганізатары. Тры рэжысёры з сямі асабіста прадставяць свае работы.
У праграме паказу:
- «Горы» (1 хв.) , «Смог» (2 хв.) Сашы Пакацілавай
- Evening» (3 хв.), «Memories Scent» (1 хв.), «Lullaby» (5 хв.) Івана Гапіенкі
- «Simple Machines» (2 хв.) Данілы Назарава
- «Swamp» (1 хв.) Надзі Гіль
- Прэм’ера фільма «Кроў і караоке» (11 хв.) Юрыя Сямашкі
- «Infinity Eggs» (4 хв.) Валодзі Няфёдава
- «The fly with rhinestones» (2 хв.) Юліі Лабковай
- Новая сумесная праца студэнтаў-аніматараў ЕГУ
Падзея распачнецца а 16.30. Уваход вольны.
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
Выдавецтва «Янушкевіч» працягне друкаваць Гары Потэра па-беларуску і ўжо абвясціла папярэдні заказ 19:29
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: