«Каб пра іх не забылі»: выстава «Лісты ад вязняў Лукашэнкі» адкрылася ў Радзе Еўропы

Главное
Фота: уласная крыніца.

У Палацы Еўропы ў Страсбургу (штаб-кватэра Рады Еўропы) адкрылася выстава «Лісты ад вязняў Лукашэнкі» (Letters from Lukashenka’s Prisoners), якая праходзіць у межах Сусветнага форуму за дэмакратыю.

Выстава была арганізавана Index on Censorship у партнёрстве з Politizek, Human Rights House Foundation, Belarus Free Theatre.

Яна асвятляе асабістыя гісторыі людзей, зняволеных у Беларусі за палітычныя погляды пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года. На сённяшні дзень больш за 1000 палітычных зняволеных застаюцца за кратамі.

«Гэтая выстава – гэта спроба гарантаваць, што пра іх не забудуць, што нечалавечае і зневажальнае абыходжанне, якому яны падвяргаюцца, будзе асуджана, і што беларускія ўлады будуць прыцягнутыя да адказнасці», адзначаецца ў анатацыі да праекта.

«Каб пра іх не забылі»: выстава «Лісты ад вязняў Лукашэнкі» адкрылася ў Радзе Еўропы
Экспазіцыя ў Радзе Еўропы. Фота: уласная крыніца.

Праект Index on Censorship прадстаўляе перакладзеныя лісты ад амаль 30 палітвязняў – ад бабулі, зняволенай за «танцавальны пратэст», да бацькі, які піша дачцэ пра цацкі з турмы.

На выставе ў Страсбургу можна ўбачыць частку праекта: малюнкі Марфы Рабковай, творчасць Андрэя Аляксандрава, лісты Марыі Калеснікавай, урывак з «Зэкамерона» Максіма Знака, малюнкі сястры адваката, якая чакае яго з турмы.

Гісторыі пра палітвязняў утрымліваюць інфармацыю, у тым ліку, пра ўмовы ўтрымання зняволеных, а таксама выпадкі жорсткага абыходжання і катаванняў.

Падкрэсліваецца строгая цэнзура, пры якой вязні пішуць толькі чорным чарнілам, пазбягаюць бела-чырвона-белага сцяга, нацыянальных сімвалаў і згадвання беларускай мовы як формы пратэсту.

«Каб пра іх не забылі»: выстава «Лісты ад вязняў Лукашэнкі» адкрылася ў Радзе Еўропы
Фота: уласная крыніца.
«Каб пра іх не забылі»: выстава «Лісты ад вязняў Лукашэнкі» адкрылася ў Радзе Еўропы
Фота: уласная крыніца.

Адкрыццё выставы ў ключавой еўрапейскай інстытуцыі служыць напамінам міжнароднай супольнасці пра неабходнасць прыцягнення вінаватых да адказнасці.

У працы Сусветнага форуму за дэмакратыю, які сёлета ладзіцца 5 па 7 лістапада, таксама ўдзельнічаюць журналісты спецыялізаваных беларускіх незалежных медыя. Іх візіт у Страсбург ажыццёўлены ў межах унікальнага праекта супрацоўніцтва з Радай Еўропы – скіраванага менавіта на журналісцкае кам’юніці ў выгнанні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости