Координационный совет выразил соболезнования в связи со смертью Александра Милинкевича. С заявлением от имени КС выступил спикер совета Артем Брухан.
«Ад імя Каардынацыйнай Рады выказваю спачуванні родным, блізкім, сябрам і паплечнікам Аляксандра Мілінкевіча ў сувязі з яго смерцю.
Ён быў інтэлектуалам, інтэлегентам і для многіх — сапраўдным маральным арыентырам.
Калі казаць пра палітыку, то для мяне асабіста Аляксандр Уладзіміравіч быў прыкладам сапраўды беларускага палітыка, які заўсёды ставіў Беларусь на першае месца і заставаўся пры гэтым сапраўдным дэмакратам.
Аляксандр Мілінкевіч прыйшоў у палітыку, калі беларуская апазіцыя яшчэ знаходзілася ў меншасці. У 2006 годзе ён аб’яднаў вакол сябе розныя партыі і рухі і зрабіў вялікі ўклад у тую легендарную Плошчу-2006.
Ён быў граматны, эмпатычны, смелы і рашучы. Сёння Беларусь і беларусы страцілі неверагоднага, выбітнага Чалавека.
Светлая памяць», — говорится в заявлении.
