Якія кнігі патрэбныя беларускім чытачам? Беларускія выдаўцы запусцілі апытанку
Reform.news · 6 декабря 2025, 15:41
https://reform.news/jakija-knigi-patrjebnyja-belaruskim-chytacham-belaruskija-vyda-cy-zapuscili-apytanku/Выдавецтва Gutenberg Publisher запусціла апытанку з мэтай зваротнай сувязі ад беларускіх чытачоў.
Якія кнігі вам патрэбныя? У чым прычына таго, што наклады беларускіх кніг малыя: мала пакупнікоў ці ўсё ж справа ў саміх кнігах? Колькі павінна каштаваць беларуская кніга? Ці купляюць беларусы сваім дзецям кнігі па-беларуску? З дапамогай апытанкі плануецца сабраць інфармацыю пра патэнцыйных чытачоў беларускіх выданняў і іх прыярытэты.
Апытанка ананімная, запоўніць яе могуць як беларусы ў замежжы, так і ў краіне.
Плануецца, што сабраныя даныя дапамогуць чытачам і выдаўцам: першым — атрымаць болей патрэбных ім кніг, другім — лепш зразумець патрэбы чытача. Вынікі апытанкі будуць прааналізаваныя і апублікаваныя як артыкул.
«Усяго 20 кароткіх пытанняў, якія займуць не болей за 5 хвілін», — звяртаецца да чытачоў Gutenberg Publisher. Запоўніць апытанку можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
