«Як стэйк з крывёй»: паэт і музыка Міхей Насарогаў выдаў свой першы сольны альбом «Одиночество моё»

Адзін з удзельнікаў дуэта Rockerjoker, мастак, паэт і музыка Міхей Насарогаў выклаў у сеціва сольны альбом «Одиночество моё». «Гэта плытка як стэйк з крывёй, як слёзы без цукру, як рогат скрозь сціснутыя зубы», — прадставіў сваю працу творца.

Музыка адзначыў, што ішоў да гэтага альбома доўга. Песні былі старанна адабраныя і амаль усе запісаныя з першага разу.

«Выканаць усё самому і застацца задаволеным», — пасумаваў ён плён сваёй працы.

Міхей Насарогаў вядомы як удзельнік беларускага гурта Rockerjoker (склад — Міхей Насарогаў, Максім Сіры), які працуе ў стылі алка-бугі. Дуэт «стрэліў» у 2009 годзе, але з часам рэпутацыю калектыву сапсавала жартаўлівая песня «Саня останется с нами», якая трапіла ў актыўную ратацыю ў 2010 годзе — падчас выбараў. Rockerjoker папракнулі ў ангажаванасці, хоць філасофію свайго праекта музыкі апісвалі як «забаўляльную». З 2012 года гурт перастаў даваць канцэрты, выдаваць альбомы, але ў 2021-2022 гадах у дуэта выйшлі некалькі сінглаў — «Привет!», «Зажигалка», «Сирены Титана» ды іншыя. Сольны альбом Міхея Насарогава — новы і асобны праект музыкі.

Варта адзначыць, што «Одиночество моё» ўсё ж такі другі сольны альбом музыканта — у 2009 годзе Experty.by рабілі крытычны разбор дэбютнай працы Міхея Насарогава «Хороший плохой злой».

Слухаць актуальны сольнік музыкі можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.