Reform.news

Як Максім Багдановіч пісаў свае вершы? Пра гэта абяцаюць распавесці падчас паэтычнай майстэрні ў музеі паэта

Reform.news · 5 марта 2023, 14:30

https://reform.news/jak-maksim-bagdanovich-pisa-svae-vershy-pra-gjeta-abjacajuc-raspavesci-padchas-pajetychnaj-majstjerni-muzei-pajeta/

9 сакавіка 2023 года а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца лекцыя “Паэтычная майстэрня Максіма Багдановіча”.

Якія патрабаванні былі ў маладога паэта да сябе? Як ён ставіўся да ўласнай вершатворчасці? Як працаваў і да якіх вышыняў імкнуўся?

На гэтыя і іншыя пытанні паэтычнага майстэрства Максіма Багдановіча паспрабуе адказаць паэт і загадчык музея Міхал Бараноўскі.

Падрабязная інфармацыя на сайце музея ў сацыяльных сетках.

Адрас музея: Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама