«Я не хачу адпускаць жыццё»: пісьменніца Святлана Курс звярнулася па дапамогу ў сувязі з цяжкай хваробай

Главное

У аўтаркі слыннай «балотнай казкі» «Па што ідзеш, воўча?» Святланы Курс выявілі цяжкую хваробу – рак на позняй стадыі. Дыягназ, пасля якога ў шмат каго апускаюцца рукі. Але пісьменніца знайшла мужнасць і сілы распавесці пра сваю хваробу, пачаць змагацца з ёй і папрасіць дапамогі.

На Bуsol.org адкрыты збор у падтрымку пісьменніцы.

«Шаноўныя і дарагія мае сябры! Мяне завуць Святлана Курс, мне 53 гады, я – пісьменніца, – звярнуліся да ўсіх літаратарка.

Нядаўна мне паставілі цяжкі дыягназ: рак яечніка з метастазамі ў брушыну і лімфатычныя вузлы. Гэта той самы «ціхі забойца», які доўга хаваецца і праяўляе сябе ўжо на позняй стадыі.

Ужо некалькі тыдняў я адчувала, што з маім целам нешта не так: цяжар у жываце, сцісканне мачавога пузыра, стомленасць. Я лячылася ад запалення – але гэта быў анкалагічны асцыт. Усе астатнія органы ў мяне здаровыя – ныркі, печань, сэрца, лёгкія – і менавіта таму ў дактароў ёсць надзея: шанец на лекаванне, на працяг жыцця.

А я так не хачу яго адпускаць…

Цяпер мне вельмі патрэбная ваша падтрымка. У маім становішчы прасіць – ня сорамна, таму што мне адной не справіцца. Перада мной – цяжкі шлях лячэння, аналізаў, працэдур. Гэта патрабуе сродкаў, якіх у мяне няма.

Калі ласка, калі маеце магчымасць, падтрымайце мяне. Грашамі, талакою, словам.

Дзякуй, што вы побач. У прыгодзе і ў карагодзе».

Сума збору – 10 000 еўра.

Асноўнае лячэнне – бясплатнае, бо дзякуючы польскай медыцынскай сістэме Святлана праходзіць хіміятэрапію, падрыхтоўку да аперацыі, саму аперацыю і наступнае лячэнне бясплатна, у Нацыянальным анкалагічным цэнтры.

Але патрэбны сродкі на бытавыя выдаткі, інфраструктуру вакол лячэння, медыкаменты.

Дапамагчы Святлане можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости