«Я адразу падумаў пра новы мурал, калі пачуў пра дэмантаж»: бразільскі мастак Дыега Дыдабліа пракаментаваў знішчэнне сваёй працы на «Корпусе»

Главное
Дыега Дыдабліа. Фота: Bruno Ducatti.

У 2017 годзе бразільскі мастак Дыега Дыдабліа стварыў мурал на будынку культурнага цэнтра «Корпус» у Мінску. Гэта былі часы фестывалю вулічнай культуры Vulica Brasil, калі Мінск пераўтвараўся ў сучасны мультыкультурны горад — з танцамі, гарадскімі рытмамі, вечаровымі канцэртамі, з будынкамі, дамамі, на якіх паўставалі разнастайныя муралы з рознымі культурнымі кодамі.

У мурала Дыега была асаблівая гісторыя. Мастак прыехаў у Мінск і хацеў адчуць вібрацыі горада, людзей перш, чым прыступіць да працы. Калі Дыега распачаў мурал, надвор’е пагоршылася, праца зацягнулася, і ў выніку тэрміны ад’езду мастака былі перанесены. На квіток назад скідваліся ўсёй грамадой.

«Я адразу падумаў пра новы мурал, калі пачуў пра дэмантаж»: бразільскі мастак Дыега Дыдабліа пракаментаваў знішчэнне сваёй працы на «Корпусе»
Мурал аўтарства Дыега Дыдабліа. Фота: Юлія Савіч.

Але роспіс атрымаўся крутым. У Дыега, які жыве ў горадзе Татуі, — адметны стыль. Мастак захапляецца псіхааналізам Юнга, спалучае ў сваёй манеры афрабразільскую народную культуру, этнічныя матывы і адсылкі да сусветнага мастацтва. Яго працы адсылаюць і да наскальных малюнкаў, але гэта рознакультурны мікс, дзе змешваюцца і этніка, і глабальнае.

Мурал Дыега Дадабліа пад назвай «Дождж» замацаваў за культурным цэнтрам «Корпус» імідж сучаснай культурнай пляцоўкі, прадбачыўшы вір увагі вакол яе — складана ўявіць, што будынак некалі выглядаў іначай.

Але зараз ад знакамітай фрэскі не засталося і следу — у чэрвені яе дэмантавалі. Яшчэ ў 2024 годзе пайшлі размовы пра знішчэнне муралу, але тады разбураўся каркас будынку, і надпіс адрэстаўравалі. Цяпер жа графіці сапраўды прыбралі. Па інфармацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна, спецыялісты «знайшлі падставы для правядзення мадэрнізацыі» корпусу. Завод «Тэрмапласт», якому зараз належыць будынак, распачаў рамонт вядомай пабудовы і дэмантаваў графіці.

«Я адразу падумаў пра новы мурал, калі пачуў пра дэмантаж»: бразільскі мастак Дыега Дыдабліа пракаментаваў знішчэнне сваёй працы на «Корпусе»
Фота: М.Р.

Гэта падзея, безумоўна, не прайшла незаўважнай і для заснавальнікаў «Корпусу», і для арганізатараў фэсту вулічнай культуры Vulica Brasil, увогуле беларусаў, якія любілі горад у яго больш раскаваным абліччы. Reform.news звязаўся з аўтарам муралу Дыега Дадабліа, каб распытаць наконт яго ўражанняў ад тагачаснага Мінску і пракаментаваць знішчэнне сваёй працы.

«Мне давялося падвоіць сваю ўвагу, каб убачыць сутнасць месца»

Дыега, ці быў мурал у Мінску для вас важнай працай?

— Так, безумоўна. Мурал быў створаны з клопатам і ўвагай, каб прадставіць Мінску абліччы і сімвалы бразільскай культуры. Я памятаю, што каманда «Корпуса» была вельмі кантактнай, і нам удалося разам вырашыць нечаканыя падзеі, і мы завяршылі мурал.

Калі мой ад’езд быў перанесены, я не хваляваўся з гэтай нагоды. Бо зноў-такі каманда «Корпусу» ў гэтым плане была чулай.

Фестываль Vulica Brasil быў вельмі добрым, мы выдатна правялі час.

«Я адразу падумаў пра новы мурал, калі пачуў пра дэмантаж»: бразільскі мастак Дыега Дыдабліа пракаментаваў знішчэнне сваёй працы на «Корпусе»
Дыега Дыдабліа. Аўтапартрэт.

Памятаеце тагачасны Мінск?

— Памятаю, хоць нельга сказаць, што я бачыў шмат. Але каб атрымаць уяўленне аб Мінску, я гуляў па горадзе, назіраў за яго паўсядзённым жыццём. Прайшоўся па раёнах, па цэнтры, зазірнуў у базіліку, якая мне спадабалася. Фатаграфаў фасады дамоў, каб намаляваць іх пазней. Таксама трапіў на выставу Марка Шагала ў мінскім музеі. Для мяне гэта быў цікавы досвед.

Горад падаўся мне спакойным, у цэнтры я адчуў нейкую строгасць з-за старой архітэктуры. У раёнах заўважыў рысы, падобныя да Лацінскай Амерыкі, цікава адзначыць, што асноўныя атмасферныя мадэлі мыслення ідэнтычныя.

Я наведаў гарадскі рынак і адчуў тое ж самае, вельмі падобнае да таго, што адбываецца ў Бразіліі. Нягледзячы на ​​тое, што Мінск з’яўляецца сталіцай, ён паказаў мне сваю прастату — парадаксальна, гэта якасць і рыса ўніверсалізму.

У цэнтры горада пануе атмасфера мегаполіса, сусветнага стандарту фарматавання. І мне давялося падвоіць сваю ўвагу, каб убачыць сутнасць месца, сінтэз гэтых характарыстык я знайшоў у дробных, простых дэталях горада.

«Я адразу падумаў пра новы мурал, калі пачуў пра дэмантаж»: бразільскі мастак Дыега Дыдабліа пракаментаваў знішчэнне сваёй працы на «Корпусе»
Эскізы Дыега Дабліа, створаны ў Мінску. Прадастаўлена суразмоўцам.

«Кожная выява паказвала на міфалогію, навуковую ці духоўную канцэпцыю»

Як ствараўся ваш мурал? Адкуль прыйшлі вобразы на графіці? Яго назва «Дождж»?

— Выявы ўзятыя з маіх даследаванняў алхіміі і аналітычнай псіхалогіі, некаторыя з бразільскага фальклору, а геаметрыя — з канструктывізму.

Я пераплятаю метафізіку і матэрыялізм.

Імя «Amana» паходзіць ад слова «Tupi» і азначае «дождж, які ідзе з нябёсаў». Гэта слова, якое паходзіць ад слова «манар», што азначае «выпраменьвацца». «Вечна ліцца».

Калі я ствараю фрэску, я імкнуся быць універсальным у спалучэнні сімвалічнай інфармацыі. Змест мінскай муралу быў заснаваны на анталагічных спасылках, кожная выява, для кагосьці, хто цікавіцца, паказвала на міфалогію, навуковую ці духоўную канцэпцыю і гэтак далей. Каб расшыфраваць іх, неабходна ведаць гэтыя сімвалы.

«Я адразу падумаў пра новы мурал, калі пачуў пра дэмантаж»: бразільскі мастак Дыега Дыдабліа пракаментаваў знішчэнне сваёй працы на «Корпусе»
Эскізы Дыега Дабліа, створаны ў Мінску. Прадастаўлена суразмоўцам.
«Я адразу падумаў пра новы мурал, калі пачуў пра дэмантаж»: бразільскі мастак Дыега Дыдабліа пракаментаваў знішчэнне сваёй працы на «Корпусе»
Эскіз Дыега Дабліа, створаны ў Мінску. Прадастаўлена суразмоўцам.

— Хтосьці бачыў у выявах муралу русалку, чароўнікоў. Ці былі там гэтыя вобразы?

— Па баках былі намаляваныя дзве русалкі, якія падалі на зямлю, так. Гэта сведчыла пра заняпад падсвядомага. У верхняй частцы быў намаляваны мужчына, гамагенізаваны ў блакітным небе, з дрэвам замест геніталій. Гэта алхімічны сімвал старажытнай трансцэндэнтнасці. Але на мурале не было намаляваных чараўніц — я адлюстраваў хрысціянскі міф і сутнасці з афрабразільскай культуры ў багацці вобразаў на фрэске.

«Я адразу падумаў пра новы мурал, калі пачуў пра дэмантаж»: бразільскі мастак Дыега Дыдабліа пракаментаваў знішчэнне сваёй працы на «Корпусе»
Мурал Дыега Дыдабліа «Дождж», 2017 год. Фота: Юля Савіч.
«Я адразу падумаў пра новы мурал, калі пачуў пра дэмантаж»: бразільскі мастак Дыега Дыдабліа пракаментаваў знішчэнне сваёй працы на «Корпусе»
Мурал Дыега Дыдабліа «Дождж», 2017 год. Фота: Юля Савіч.

«Я б стварыў мурал, які б адлюстроўваў пераадоленне абмежаванняў»

Восем гадоў — ці гэта шмат для муралу?

— Для інстытуцыйнага муралу і дзесяць год — гэта малы тэрмін. Бо такія працы становяцца вынікам высілкаў многіх людзей і калабарацый. Калі я працую над муралам, я мушу ўлічваць доўгатэрміновасць свайго праекту. Стварэнне муралу, наратывы муралізму заўжды маюць такія характарыстыкі — пры гэтым аўтары намагаюцца не губляць паэтычнага боку працы, лёгкасці ўспрымання твору для людзей.

Сімвалічна, што ваш мурал стаў праявай светлага часу ў Мінску. Ён нібы ўвабраў у сябе энергію 2010-х, калі ў Мінску была магчымая Vulica Brasil, многія рэчы. І ён таксама стаў сведкам падзей 2020 года. Як вы да гэтага ставіцеся? А цяпер, калі яго дэмантавалі, гэта здаецца знакам таго, што мы вярнуліся кудысьці далёка ў мінулае…

— Прызнаюся, што я не сачыў за пратэстамі. Часам некаторыя сябры з Мінска давалі мне вельмі кароткую інфармацыю. У любым выпадку, я не ведаў дакладна, што адбылося.

Але так, мурал-графіці мае гэтую энергію экспансіі, пашырэння. І, магчыма, кансерватары намагаюцца стрымаць гэты рытм — сімптом, які прыстунічае сёння ў свеце, у асобных яго частках. Мастакі, якія ўдзельнічалі ў фестывалі Vulica Brasil, сапраўды, унікальныя ў гэтай характарыстыцы, яны былі свабодныя ў сваіх творах. Таксама адзначу і інтэлектуальную куратарскую працу. Вібрацыя [cвабоды] заўсёды мае сваю сілу. І ў гэтым сэнсе тое, што несвядома лунае ў працах бразільскіх мастакоў, якія малявалі ў Мінску, — гэта феномен дыферэнцыяванай ідэнтычнасці.

«Я адразу падумаў пра новы мурал, калі пачуў пра дэмантаж»: бразільскі мастак Дыега Дыдабліа пракаментаваў знішчэнне сваёй працы на «Корпусе»
Эскіз Дыега Дабліа, створаны ў Мінску. Прадастаўлена суразмоўцам.

Вы хацелі б вярнуцца ў Мінск? 

— Так, я адразу падумаў пра гэта, калі пачуў пра дэмантаж муралу. Я б вельмі хацеў намаляваць новы мурал у Мінску.

Давайце ўявім сабе сітуацыю, што аднойчы, калі рэжым падзе, вас зноў запрашаюць расфарбаваць той самы будынак. Што там магло быць выяўлена?

— Я бы стварыў мурал, які адлюстроўваў бы пераадоленне абмежаванняў. Я згадаў бы пра абмежаванні свабоды перад абліччам рэжыму, які ўмешваецца ў жыццё людзей, гэты імператыў і масавую маральнасць.

«Я адразу падумаў пра новы мурал, калі пачуў пра дэмантаж»: бразільскі мастак Дыега Дыдабліа пракаментаваў знішчэнне сваёй працы на «Корпусе»
Фота: Юля Савіч.

***

Каб падтрымаць каманду «Корпуса» і ўсіх беларусаў, для якіх важны іх горад, мастак Андрэй Бусел (Hutka Smachnaa) стварыў новы макет з серыі сваіх вядомых свяцільняў — будынак, падобны да корпусу на Машэрава, 9. Кожны можна цяпер размаляваць вядомы культурны цэнтр сам.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости