Праект выдавецтва «Янушкевіч» — інтэрнэт-кнігарня Knihauka.com — пачынае ажыццяўляць заказы ў Беларусь. Але выдавецтва не дае гарантый, у якім стане дойдуць до пакупнікоў кнігі.
Паштовы аператар, які будзе адказны за дастаўку, — Poczta Polska.
«Адразу звернем пільную ўвагу, што прымаецца толькі папярэдняя анлайн-аплата, — пазначае механізм заказу кніг выдавецтва. — Мы не нясем адказнасці пасля перасячэння мяжы з Беларуссю і не даем гарантый, у якім стане да вас дойдуць / не дойдуць кнігі пасля кантакту з мытнікамі і супрацоўнікамі «Белпошты». Грошы назад не вяртаюцца. Кожны заказчык атрымае трэк-нумар, каб адсочваць сваю пасылку».
Knihauka.com звяртае ўвагу, што ўсе іх кнігі легальна выдадзеныя і не з’яўляюцца забароненай для распаўсюду прадукцыяй. З каталога прызнаны «экстрэмісцкім» толькі адзін раман — «Апошнія кніга пана А» Альгерда Бахарэвіча.
«Дзеля ўласнай бяспекі не заказвайце гэтую кнігу», — папярэджвае выдавецтва.
Дарэчы, толькі нядаўна выдавецтва «Янушкевіч» анасавала выхад новых выданняў: рамана Эрыха Марыя Рэмарка «Чорны абеліск» (у перакладзе Іны Хоміч), рамана Ганны Янкуты «Час пустазелля», кніг «Гарэзлівы пацалунак» Евы Вайтоўскай, «Дзіўная місія» Сяргея Плескача, у кастрычніку плануецца выхад «Месапатаміі» Сяргія Жадана ў перакладзе Віталя Латыша і Андрэя Хадановіча. Таксама Андрэй Янушкевіч нагадаў, што выдавецтва набыло правы на беларускае выданне культавага рамана Айны Рэнд «Atlas shrugged» (Атлант расправіў плечы, Атлант збунтававаўся).
Даведацца больш пра механізм дастаўкі кніг у Беларусь можна тут і тут.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: