Reform.news

Інстытут гісторыі паказаў здымкі тысячагадовай сцяны старажытнага горада на Менцы

Reform.news · 8 ноября 2025, 15:39

https://reform.news/instytut-gistoryi-pakaza-zdymki-tysjachagadovaj-scjany-starazhytnaga-gorada-na-mency/

У тэлеграм-канале Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі выклалі фатаграфіі сцяны старажытнага горада, які стаяў на рацэ Менцы. Цяпер Інстытут гісторыі прадпрымае захады па захаванні і стабілізацыі археалагічнага дрэва і пачынае працэс зборкі канструкцый для далейшага выкарыстання ў музеях і турызме.

Існаванне абарончай сцяны старажытнага горада X—XI стагоддзяў было даказана ў выніку раскопак, якія праводзіліся Інстытутам гісторыі на археалагічным комплексе ў вёсцы Гарадзішча на беразе ракі Менка на працягу некалькіх гадоў. Комплекс складаецца з вялікага і малога паселішчаў, а таксама чатырох прылеглых вёсак з агульнай плошчай каля 40 гектараў. Археолагі даказалі, што менавіта тут знаходзіўся найстарэйшы Менск, згаданы ў летапісах.

Нагадаем, што на гарадзішчы на Менцы плануюць адкрыць археалагічны музей пад адкрытым небам. Ужо існуе папярэдняя архітэктурная канцэпцыя, Міністэрства культуры выступае каардынатарам працы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий