Інстытут філасофіі выпусціў другую кнігу серыі, прысвечанай ключавым канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў
Reform.news · 29 ноября 2023, 21:43
https://reform.news/instytut-filasofii-vypusci-druguju-knigu-seryi-prysvechanaj-kljuchavym-kancjeptam-tradycyjnaga-svetapogljadu-belarusa/Інстытут філасофіі Беларускай Акадэміі навук падрыхтаваў другую кнігу з пяцітомніка “Традыцыйны светалад беларусаў”.
У выданні “Сфера сакральнага. Народная тэалогія” гаворка ідзе пра ўяўленні аб шматмернай сакральнай сферы чалавечага досведу, Бога і боскага свету, адносінах паміж Богам і чалавекам, элементах веры і культу.
Аўтары тэкстаў — Таццяна Валодзіна і інш. Укладанне і агульная рэдакцыя — Ірына Дубянецкая і Сяргей Санько.
Раней выйшла першая частка серыі “Касмалогія”.
Абедзве кнігі можна купіць у “Акадэмічнай кнізе” ў Мінску, піша bellit.info.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
