Платформа для творчых, адукацыйных, выдавецкіх і навуковых працэсаў — Інстытут беларускай культуры (ІнБелКульт 2.0 / Inbelkult 2.0) у сакавіку распачаў падрыхтоўчы этап да Першага кангрэсу беларускай культуры ў эміграцыі.
2 красавіка а 13:00 запрашаюць візуальных і аўдыё-візуальных мастакоў, арт-куратараў, арганізатараў мастацкіх выстаў, галерыстаў на візуальную панэль, якая будзе праводзіцца ў Варшаве. На сустрэчы адбудзецца абмеркаванне магчымых шляхоў развіцця беларускіх творцаў, куратараў і арт-мэнэджараў за межамі Беларусі.
Для ўдзелу неабходна запоўніць гугл-форму.
Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі адбудзецца ў Варшаве ў чэрвені 2023 года.
Кангрэс плануецца як сумесная праца розных культурніцкіх панэляў, у межах якіх беларускія дзеячы культуры ў эміграцыі, прадстаўнікі беларускіх арганізацый і лідары суполак, якія займаюцца культурнымі праектамі, творцы абмяркуюць бягучыя праблемы і пытанні, што хвалююць культурніцкую супольнасць.
Мадэратар панэлі — Вольга Кліп.
Месца правядзення візуальнай панэлі: Galeria Promocyjna (Rynek Starego Miasta 2, Warszawa).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: