Інсталяцыя беларускай мастачкі Надзі Саяпінай прадстаўлена на выставе ў Новым музеі Нюрнберга

Культура
Фрагмент інсталяцыі Надзі Саяпінай "Лялечны дом". Фота: nmn.de

Інсталяцыю «Лялечны дом» беларускай мастачкі Надзі Саяпінай, а гэтаксама працы Аляксандра Адамава і Яны Шостак можна паглядзець у Новым музеі — Дзяржаўным музеі мастацтва і дызайну Нюрнберга да 17 лістапада 2024 года. Творы беларускіх аўтараў з’яўляюцца часткай выставачнага выказвання польскай куратаркі Паўліны Альшэўскай. Паўліна запрасіла дзесяць мастакоў з Беларусі, Украіны і Польшчы, чые працы працягваюць досвед Барыса Лур’е — сусветнавядомага жывапісца, заснавальніка NO!art, які перажыў Халакост і передаў свой вопыт у радыкальным мастацтве.

Барыс Лур’е (1924–2008) — габрэйска-амерыканскі мастак (яго маці, дарэчы, нарадзілася ў Чашніках), які страціў шмат родных і сваю дзяўчыну ў Халакост. Сам Лур’е цудам выратаваўся разам са сваім бацькам, прайшоўшы чатыры працоўных і канцлагеры. У рэшце рэшт, яго мастацтва, створанае пасля эміграцыі ў Злучаных Штатах, стала выразам таго, што ён перажыў, сведчачы аб парушэннях правоў чалавека ў неймаверных маштабах. Да 100-годдзя творцы ў Новым музеі ў Нюрнбергу працуе выстава радыкальнага мастацтва Лур’е.

Але важна дадаць, што ў экспазіцыі прадстаўлены не толькі творы заснавальніка руху NO!art. Новый музей у Нюрнгбергу прыцягнуў да ўдзелу ў праекце польскую куратарку Паўліну Альшэўскую, якая запрасіла мастакоў з Усходняй Еўропы, чыя творчасць працягвае досвед Лур’е ў сучаснасці.

«Вайна, палітычная несправядлівасць і парушэнні правоў чалавека — сумная рэальнасць у цэнтры Еўропы, пра што сведчаць вайна ва Украіне і сітуацыя ў Беларусі», — канстатуе праявы гвалту і несправядлівасці ў краінах музей.

Інсталяцыя беларускай мастачкі Надзі Саяпінай прадстаўлена на выставе ў Новым музеі Нюрнберга
Фрагмент інсталяцыі Надзі Саяпінай «Лялечны дом». Фота: nmn.de.

Такім чынам, акрамя Барыса Лур’е, на выставе прадстаўлены працы: Аляксандра Адамава, Агаты Багацкай, Эдкі Ярзаба, Адама Казіцкага, Сяргея Пятлюка, Надзі Саяпінай, Яны Шостак, Алены Субач, Міхаіла Завада і Ганны Звягінцавай.

У прыватнасці, у экспазіцыі можна ўбачыць інсталяцыю Надзі Саяпінай «Лялечны дом», якая ўяўляе сабой камеру. Пасярэдзіне прасторы знаходзіцца стол; на сцяну перанесены малюнак беларускай мастачкі, якія яна выканала асадкай у зняволенні. На суседняй сцяне можна паглядзець малюнкі сукамерніц аўтарства Надзі Саяпінай і яе ж відэа. У экспазіцыі гэтаксама — карты з паперы і цацкі з хлеба, зробленыя зняволенымі.

Інсталяцыя беларускай мастачкі Надзі Саяпінай прадстаўлена на выставе ў Новым музеі Нюрнберга
Фрагмент інсталяцыі Надзі Саяпінай «Лялечны дом». Фота: Надзя Саяпіна.

Новы музеq — Дзяржаўны музеq мастацтва і дызайну Нюрнберга — знаходзіцца на Кларысэнплац.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: