Reform.news

Інстаграм Беларускага свабоднага тэатра, фэйсбук журналіста і крама сімволікі: брэсцкі суд папоўніў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Reform.news · 5 февраля 2025, 18:43

https://reform.news/instagram-belaruskaga-svabodnaga-tjeatra-fjejsbuk-zhurnalista-i-krama-simvoliki-brjescki-sud-papo-ni-spis-jekstrjemisckih-matjeryjala/

Суд Брэсцкай вобласці ўнёс у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» інстаграм Беларускага свабоднага тэатра.

Таксама ў гэтым спісе аказаліся інстаграм крамы беларускай сімволікі «vyraj.pl», інстаграм заснавальніцы і дырэктаркі фестывалю «Паўночнае ззянне» Волі Чайкоўскай. А таксама фейсбук-профілі Dżmitry Hurniević і «Беларусы Страсбурга», паведамляе «Берасцейская Вясна».

З улікам гэтых рашэнняў, з ліпеня 2020 года суды Брэсцкай вобласці прызналі «забароненымі» тыя ці іншыя пратэсныя чаты, каналы, сайты (і іншыя месцы ў Інтэрнэце, а яшчэ кнігі) ужо 755 разоў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий