Ініцыятыва Maldzis выкупіла франкамоўнае выданне «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча

Главное
«Вялікае майстэрства артылерыі, частка першая» Казіміра Семяновіча. Фота: Ірына Арахоўская

Ініцыятыва Maldzis выкупіла «Вялікае майстэрства артылерыі, частка першая» («Artis Magnae Artilleriae pars prima») Казіміра Семяновіча, надрукаванае ў Амстэрдаме ў 1651 годзе. Гэтая праца, напісаная рукою беларуса, – помнік навуковай і вайскова-тэхнічнай літаратуры сусветнага значэння. Кніга пісалася як падручнік для артылерыстаў і піратэхнікаў і здабыла славу самай грунтоўнай і аўтарытэтнай працы ў сваёй галіне ў Еўропе.

Ініцыятыва Maldzis выкупіла франкамоўнае выданне «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча
«Вялікае майстэрства артылерыі, частка першая» Казіміра Семяновіча. Фота: Ірына Арахоўская

Упершыню кніга «Вялікае майстэрства артылерыі, частка першая» выйшла ў свет у Амстэрдаме ў знакамітым выдавецтве Яна Янсана (Johannes Janssonius) у 1650 годзе на лацінскай мове.

Maldzis паведамляе, што набытае выданне з’яўляецца французскім перакладам, які быў надрукаваны ў 1651 годзе яшчэ пры жыцці Семяновіча ў тым жа галандскім выдавецтве, што і лацінскі першадрук. У кнізе – 22 гравюры, якія ўтрымліваюць больш за 200 малюнкаў і схем, зробленых галандскім гравёрам Якабам ван Мёрсам паводле эскізаў аўтара.

Ініцыятыва Maldzis выкупіла франкамоўнае выданне «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча
«Вялікае майстэрства артылерыі, частка першая» Казіміра Семяновіча. Фота: Ірына Арахоўская

Асаблівасцю набытага старадрука з’яўляецца прадмова, напісаная Казімірам Семяновічам менавіта для франкамоўнага выдання, у якой ён напісаў: «…Выданнем гэтае працы я хацеў бы зрабіць паслугу маёй Радзіме і маім суайчыннікам, якія заўсёды выяўлялі вялікую схільнасць да гэтай навукі і якія цанілі яе болей, чым іншыя галіны вайсковай навукі». Гэта апошняе дакументальнае сведчанне жыцця нашага славутага суайчынніка – Семяновіч памёр у 1651 годзе пры не высветленых дагэтуль абставінах.

Ініцыятыва Maldzis выкупіла франкамоўнае выданне «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча
«Вялікае майстэрства артылерыі, частка першая» Казіміра Семяновіча. Фота: Ірына Арахоўская

Змест кнігі надзвычай багаты. У ёй цытуюцца больш за 200 старажытных і сучасных аўтараў – ад матэматыкаў да класікаў грэцкай і рымскай літаратуры. Семяновіч упершыню прапанаваў шматпрыступкавыя ракеты, прыдумаў своеасаблівую ракетную сістэму залпавага агню і вынайшаў крыло трохвугольнай формы, без якога немагчыма ўявіць сучасны звышгукавы знішчальнік.

Ініцыятыва Maldzis выкупіла франкамоўнае выданне «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча
«Вялікае майстэрства артылерыі, частка першая» Казіміра Семяновіча. Фота: Ірына Арахоўская

Казімір Семяновіч рыхтаваў і другую частку кнігі, пра што паведаміў у прадмове да першай часткі лацінамоўнага выдання. Аднак яна не ўбачыла свет, а рукапіс лічыцца згубленым. У пачатку XX стагоддзя ў польскім друку былі згадкі пра тое, што рукапіс Семяновіча бачылі ў бібліятэцы Артылерыйскага музея ў Пецярбургу.

У будучыні кніга будзе перададзеная ў Віцебскі абласны краязнаўчы музей у якасці грамадскага падарунка. Да вяртання ў Беларусь яна будзе выстаўляцца падчас адмысловых мерапрыемстваў за мяжой.

Старадрук можна будзе пабачыць на Фестывалі Мальдзіса, які пройдзе 7 верасня ў Варшаве.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости