Reform.news

Індзі-гурт Tok Rukoo выклаў у сеціва Serenade Melancolique — кліп на песню на вершы Лейба Найдуса, гарбрэйскага паэта з Гродна

Reform.news · 12 сентября 2025, 22:05

https://reform.news/indzi-gurt-tok-rukoo-vykla-u-seciva-serenade-melancolique-klip-na-pesnju-na-vershy-lejba-najdusa-garbrjejskaga-pajeta-z-grodna/

Serenade Melancolique — гэту песню на вершы габрэйскага паэта з-пад Гродна Лейба Найдуса беларускі гурт Tok Rukoo прэзентаваў у Вільні падчас прэзентацыі праекта Yiddish Verses. Зараз рок-бэнд выпусціў атмасферны кліп на меланхалічную кампазіцыю.

У рэлізе таксама акрамя сінгла прадстаўлены і рэмікс трэку ад Cherryvata.

Лейб Найдус (Гродна, 1890–1918) – адзін з заснавальнікаў сучаснай паэзіі на ідышы ў Беларусі. Арыентаваўся на еўрапейскую эстэтыку і мадэрнізм, быў папулярны сярод яўрэйскай моладзі.

У 1915 годзе выйшаў яго першы зборнік «Лірыка». Перакладаў з французскай і рускай моў на ідыш творы Бадлера, Верлена, Растана, Мюсэ, Гейне, Гётэ, Мэры Шэлі, Пушкіна і Лермантава.

Памёр ад дыфтэрыі, якой заразіўся ў перапоўненым цягніку, вяртаючыся дамоў з выступленняў. Пахаваны на новых габрэйскіх могілках. У 1960-х савецкія ўлады Гродна знеслі могілкі, знішчыўшы пахаванні, у тым ліку і магілу Найдуса з помнікам у выглядзе анёла.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий