Беларуска Іна Мацыенка, якая знікла ў Чэхіі на гэтых выходных, знайшлася ў Варшаве.
Грамадзянка Беларусі і Францыі выйшла на сувязь са сваімі блізкімі. Пра гэта паведаміла Reform.news яе сяброўка.
У Чэхіі Іна Мацыенка згубіла свой мабільны тэлефон, потым яна знаходзілася ў дарозе — таму некалькі сутак не магла звязацца з роднымі. Яна адчувае сябе добра.
У Чэхіі яе тэлефон нехта ўжо прынёс у паліцыю.
Іна Мацінка — культурная менеджэрка, шмат гадоў працавала ў Амбасадзе Францыі ў Мінску. Яна ладзіла культурныя праекты, яе ўнёсак у развіццё беларуска-французскіх культурных сувязаў складана пераацэніць. Ужо пасля 2020 года беларуска пераехала ў Францыю.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
🔥 Поддержите Reform.news донатом!