Імёны мастакоў на фестывалі «Арт-Мінск» зноў прапусцілі скрозь «сіта» цэнзуры

Культура

28 сакавіка ў Мінску адкрыецца адзін з найбуйных фестываляў мастацтва ў Беларусі — «Арт-Мінск-2025». Сёлета арганізатары заявілі аб рэкорднай колькасці дасланых заявак на падзею — 1300. Але ў экспазіцыю ў Палац мастацтва трапілі 550 твораў ад 225 мастакоў «з усёй краіны».

Па-сутнасці, сёлета арт-фестываль паменеў на 25 аўтараў, чым у мінулым годзе, і больш чым на 200 у параўнанні з 2020-м годам. Невідавочнае пацверджанне рэпрэсіўнай палітыкі дзяржаўных інстытуцый. Можна казаць пра рэкордную колькасць заявак за ўвесь час працы праекта, але па выніку, журы фестываля і адпаведнымі «экспертызамі» было «адсеяна» больш за 700 заявак.

Нагадаем, што сёння арганізатары выстаў як дзяржаўных, так і прыватных пляцовак мусяць дасылаць у Міністэрства культуры ці іншыя курыруючыя органы не толькі спісы ўдзельнікаў культурніцкіх падзей, але творы, якія будуць паказвацца на імпрэзе. Зверка імёнаў з «чорнымі спісамі» стала звыклай працэдурай, але даходзіць да таго, што і «дабранадзейнага» аўтара могуць папрасіць памяняць твор, калі карціна падалася не надта «празрыстай» па пасыле.

Дадатковую інтрыгу ў абсурдную сітуацыю дадае той факт,  што «чорныя спісы» маюць вартасць як павялічвацца, так і скарачацца. Праз якія «праступкі» ў іх дадаюцца імёны творцаў, праз якія «добрыя справы» з іх выкрэсліваюцца — ведаюць толькі абраныя чыноўнікі. Але часам аўтар, якому раней шлях на культурніцкія пляцоўкі быў заканы, раптам атрымоўвае «дабро» на ўдзел у праектах.

Можна зрабіць здагадку чаму «Арт-Мінск» карыстаецца такім попытам у творцаў. Па-першае, гэта адзін з нешматлікіх фестываляў, дзе мастак можа зарабіць — творы прадаюцца на выставе і на айлайн-пляцоўцы. Па-другое, фестываль — зручная нагода праверыць свае імя на «дабранадзейнасць»: яно ўсё яшчэ ў спісах ці не? Па-трэцяе, не варта забывацца пра тых творцаў, якія не вылучаліся выбітнымі дасягненнямі, працамі — зараз час, калі «пасрэднасць» у пашане, і падобныя творцы выбіваюцца ў галоўных мастакоў. Па-чацвёртае, падрастае маладое пакаленне, якое проста хоча заявіць пра сябе. Як вынік — «Арт-Мінск» становіцца пэўнай мадэллю мастацкага жыцця краіны, якое непазбежна трансфармуецца ў выніку рэпрэсіўнай культурнай палітыкі.

Сёлета, па выніку, склад удзельнікаў «Арт-Мінску» можна прадставіць так: маладыя мастакі, ідэалагічна «правільныя», рамеснікі і аўтары з Імёнамі, якія мусяць надаць прадстаўнічасці фестывалю.

Пералічым некалькі імёнаў: Сяргей Крыштаповіч, Валер Калтыгін, Алег Ладзісаў, Аляксандр Некрашэвіч, Глеб Отчык, Валер Славук, Аляксандр Забаўчык, Андрэй Савіч, Сяргей Рымашэўскі, Барыс Сямілетаў, Алеся Скарабагатая, Андрэй Шчукін, Леанід Хобатаў, Аляксандр, Антон, Уладзімір і Павел Шапо, Вадзім Качан, ды іншыя творцы.

Фестываль «Арт-Мінск» ладзіцца штогод з 2018 года і з’яўляецца адным з найбуйнейшых выставачных праектаў у Беларусі.

Падзея, якая распачнецца 28 сакавіка ў Палацы мастацтва, будзе працаваць да 4 траўня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости