«І немагчымае зрабі!» — Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі

Главное
Святлана Ціканоўская. Скрыншот відэа

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днем Волі, які адзначаецца сёння, 25 сакавіка. У 105-ю гадавіну абвяшчэння БНР палітык акрэсліла шэраг зрухаў у беларускім грамадстве, заклікала ствараць і пашыраць кола аднадумцаў і заявіла, што «лішніх» беларусаў не існуе. Прыводзім фрагмент звароту лідара дэмсілаў.

«Сябры, добры дзень. Калі вы глядзіце гэты зварот, значыць, апошнімі гадамі вы ішлі ў першых шэрагах нашага агульнага руху да вольнай Беларусі. І гэта не проста словы. Бо хто, калі не вы, паставіў народныя інтарэсы вышэй за асабістыя? Хто, калі не вы, шмат пацярпеў, але ж не адмовіўся ад сваёй мары? Хто, калі не вы, плаціць вялізную цану за свой выбар? Але вы робіце гэта свядома, бо ведаеце: такі кошт беларускай незалежнасці і свабоды.

Я называю вас сябрамі, бо за гэтыя гады мы так шмат прайшлі разам, што сапраўды сталі бліжэйшымі адно аднаму. Азірніцеся на пару гадоў назад і паглядзіце, якія цяжкія рашэнні вы навучыліся прымаць, якую велізарную адказнасць зараз несяце, як шмат даведаліся пра мінулае нашай краіны і як моцна непарыўна сталі звязваць сябе з яе будучыняй.

Сёння мы з вамі адзначаем Дзень Волі. Калісьці я сама не да канца разумела значэнне гэтага свята. Але выпрабаванні апошніх гадоў паказалі, наколькі нашае мінулае пераплеценае з сучаснасцю і з будучыняй. Гэта свята нашай з вамі, шаноўныя беларусы, волі да свабоды і незалежнасці. Беларусь магла знікнуць у вірах гісторыі. Нас спрабавалі захапіць, каланізаваць. Давесці нам, што нас, беларусаў, не існуе. Але пакаленне за пакаленнем, раз за разам нашыя папярэднікі знаходзілі сілы адрадзіць сваю культуру, мову і дзяржаву. І зараз прыйшла нашая чарга абараніць сябе.

У гэты дзень мы святкуем тое, што мы ёсць. Нашымі галасамі гавораць нашыя продкі, якія 105 гадоў таму абвясцілі незалежнасць БНР. І нашыя нашчадкі, дзеля якіх мы незалежнасць Беларусі абараняем. Гэта нашае свята. І хоць мы яшчэ не дасягнулі сваёй мэты, цяпер мы значна бліжэй да яе, чым раней.

2020 і 2022 змянілі шмат для нашай краіны і для ўсяго рэгіёна. Цяпер значна больш беларусаў разумеюць, што Беларусі для добрага жыцця непатрэбны ніякія старэйшыя браты і — асабліва — не патрэбныя войны. Беларусі варта быць незалежнай дэмакратычнай еўрапейская дзяржавай, як нашыя паспяховыя суседзі.

Значна больш беларусаў падтрымлівае палітзняволеных, бо разумеюць, што яны пакутуюць за ўсіх нас. Беларусы — супраць рэжыму Лукашэнкі, ад якога толькі больш і больш праблемаў і ў людзей, і ў краіны. І ведаеце, дзякуючы каму стала так шмат людзей, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці? Дзякуючы вам, мае дарагія».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: