У Лос-Анджэлесе прайшла 83-я цырымонія ўручэння прэміі «Залаты глобус». Галоўнымі фаварытамі вечара сталі драма «Хамнет» і «чорная камедыя» Пола Томаса Андэрсана «Бітва за бітвай». Сярод тэлевізійных праектаў сапраўдны фурор выклікаў брытанскі трылер «Падлеткавы ўзрост», які пасля поспеху на Netflix заваяваў адразу чатыры статуэткі. Свае ўзнагароды таксама забралі Цімаці Шаламэ, Джэсі Баклі і Рэя Сіхорн.
Кіно: Шэкспіраўская драма і аўтарскі позірк Андэрсана
Найлепшым драматычным фільмам прызнаны «Хамнет» (Hamnet) Хлоі Чжао. Альтэрнатыўная гісторыя сям’і Уільяма Шэкспіра прынесла ўзнагароду і выканаўцы галоўнай ролі Джэсі Баклі. (Ірландская актрыса, у прыватнасці, іграла ў серыяле «Чарнобыль»). Часопіс Rolling Stone назваў ігру Баклі ў «Хамнеце» той, пра якую будуць казаць гадамі.

У катэгорыі «Найлепшы фільм (мюзікл/камедыя)» перамагла нашумелая «Бітва за бітвай» (One Battle After Another). Рэжысёр карціны Пол Томас Андэрсан забраў статуэткі за найлепшую рэжысуру і сцэнарый, а Тэяна Тэйлар была адзначана як найлепшая акторка другога плана. Гэта робіць фільм асноўным прэтэндэнтам на будучы «Оскар».
Найлепшым акторам у намінацыі «Драма» стаў бразілец Вагнер Моўра за ролю ў карціне «Тайны агент». (Гледачы могуць ведаць артыста па серыяле «Нарка» (Narcos). Праца Моўра ў экранізацыі Джозэфа Конрада атрымала высокія адзнакі за псіхалагізм. Сама карціна таксама была прызнана найлепшай сярод замежных фільмаў.
Кадр з фільма «Бітва за бітвай».
Цімаці Шаламе абышоў Леанарда дзі Капрыа і Джорджа Клуні ў намінацыі «Найлепшая мужчынская роля (мюзікл/камедыя)». Крытыкі адзначылі яго працу ў спартовай драме «Марці Цудоўны», дзе ён сыграў знакамітага гульца ў настольны тэніс Марці Рэйсмана.
Тэлебачанне: Рэванш Рэі Сіхорн і поспех «Падлеткавага ўзросту»
У тэлевізійных катэгорыях галоўнай навіной стала перамога серыяла «Піт» (The Pitt), які абышоў фаварытаў у намінацыі «Найлепшы драматычны серыял»: «Дыпламатку», «Белы лотас», «Павольныя коні», «Адна з многіх», «Размежаванне».
Выканаўца галоўнай ролі Ноа Уайлі ў гэтым серыяле таксама атрымаў сваю статуэтку. Гэта была чацвёртая намінацыя амерыканскага актора на ўзнагароду, якая, нарэшце, прынесла яму перамогу. Праз 30 гадоў пасля «Хуткай дапамогі» Ноа Уайлі зноў апрануў медыцынскі халат, але цяпер у больш жорсткім і рэалістычным Пітсбургу.

Амерыканка Рэя Сіхорн нарэшце атрымала прызнанне за ролю ў серыяле «Адна з многіх» (Pluribus), што стала адным з самых справядлівых вынікаў вечара для прыхільнікаў яе таленту. «Глобус-2026» стаў для творцы «рэваншам» пасля шматгадовага ігнаравання яе працы ў «Лепш тэлефануйце Солу».
Найлепшым міні-серыялам года прызнаны «Падлеткавы ўзрост» (Adolescence). Брытанскі праект Netflix, зняты адным кадрам, сабраў цэлы шэраг акцёрскіх узнагарод, пацвердзіўшы высокі ўзровень сучаснай сацыяльнай драмы. «Залаты глобус» за працу ў гэтым праекце атрымалі: Стывен Грэм, Оўэн Купер і Эрын Доэрці.

Іншыя пераможцы 83-й прэміі «Залаты глобус»:
Кіно:
-
Найлепшы драматычны фільм: «Хамнет» (Hamnet)
-
Найлепшы фільм (мюзікл/камедыя): «Бітва за бітвай» (One Battle After Another)
-
Найлепшая рэжысура: Пол Томас Андэрсан («Бітва за бітвай»)
-
Найлепшы сцэнарый: Пол Томас Андэрсан («Бітва за бітвай»)
-
Найлепшая жаночая роля (драма): Джэсі Баклі («Хамнет»)
-
Найлепшая мужчынская роля (драма): Вагнер Моўра («Тайны агент»)
-
Найлепшая жаночая роля (мюзікл/камедыя): Роўз Бірн («Я б цябе штурхнула, калі б у мяне былі ногі»)
-
Найлепшая мужчынская роля (мюзікл/камедыя): Цімаці Шэламе («Марці Цудоўны»)
-
Найлепшая жаночая роля другога плана: Тэяна Тэйлар («Бітва за бітвай»)
-
Найлепшая мужчынская роля другога плана: Стэлан Скарсгард («Сентыментальная каштоўнасць»)
-
Найлепшая анімацыя: «KPop Demon Hunters»
-
Найлепшы замежны фільм: «Тайны агент» (The Secret Agent)
-
Найлепшая песня: «Golden» («KPop Demon Hunters»)
Тэлебачанне:
-
Найлепшы драматычны серыял: «Піт» (The Pitt)
-
Найлепшы камедыйны або музычны серыял: «Студыя» (The Studio)
-
Найлепшы міні-серыял: «Падлеткавы ўзрост» (Adolescence)
-
Найлепшая жаночая роля (драма): Рэя Сіхорн («Адна з многіх»)
-
Найлепшая мужчынская роля (драма): Ноа Уайлі («Піт»)
- Найлепшая жаночая роля (мюзікл/камедыя) — Джын Смарт («Хітрыкі»)
- Найлепшы мужчынская роля (мюзікл/камедыя) — Сэт Роген («Студыя»)
-
Найлепшы мужчынская роля ў міні-серыяле: Стывен Грэм («Падлеткавы ўзрост»)
- Найлепшая жаночая роля ў міні-серыяле: Мішэль Уільямс («Паміраючы за секс» / Dying for Sex)
-
Найлепшы акцёр другога плана ў міні-серыяле: Оўэн Купер («Падлеткавы ўзрост»)
-
Найлепшая акторка другога плана ў міні-серыяле: Эрын Доэрці («Падлеткавы ўзрост»)
- Кінематаграфічныя і касавыя дасягненні: «Грэшнікі»
Усе ўзнагароды прэміі можна знайсці тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
