Беларускі фолк-метал гурт «Адарвірог» прэзентаваў на лічбавых пляцоўках свой новы, другі па ліку альбом. У рэліз увайшло 11 песень, большасць з якіх была створана яшчэ да 2020 года.
«Чорнае сонца» — гэта даркметал-нізка з адзінаццаці кампазіцый, якія пераносяць слухача ці то ў свет паганства з яго таямнічымі міфамі і легендамі, ці то ў старажытныя часы з гісторыі Беларусі. «Жах», «Абадонна», «Цёмныя воды», а цэнтральны сімвал — чорнае сонца.
Асноўны матэрыял альбома быў запісаны музыкамі яшчэ ў Беларусі.
У «Чорным сонцы» можна пачуць гукі колавай ліры, дуды, скрыпкі, мандаліны і нават бузукі. Дапаўняюць іх традыцыйныя для хэві-жанру гітара, бубны, бас і вакал.
«Адарвірог» — беларускі фолк-метал гурт, які ўтварыўся ў 2013 годзе. Вылучаецца ён разнастайнасцю інструментаў і сакавітасцю гучання. У свой час музыкі актыўна выступалі на канцэртах і фестывалях і нават арганізоўвалі ўласны «Люты Фэст».
У 2017 годзе ў гурта выйшаў дэбютны альбом «Край паданняў».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: