Гродзенцы стварылі петыцыю з патрабаваннем патлумачыць прычыны знікнення памятнага знака ў гонар паўстанцаў 1863 года

На сайце ipetitions.by з’явілася петыцыя з патрабаваннямі тлумачэнняў ад чыноўнікаў з Гродзенскага гарвыканкама: куды і чаму знік знак паўстанцам 1863 года на чыгуначным вакзале ў Гародні.

Падпісацца пад петыцыяй можна да 30 ліпеня 2023 года. У петыцыі грамадзяне задаюць пытанні чыноўнікам:

  • Па якой прычыне быў дэмантаваны памятны знак паўстанцам 1863 года?
  • Дзе знак знаходзіцца цяпер?
  • Які яго лёс, дзе і калі ён будзе ўсталяваны ў выніку?
  • Паколькі ўсе дакументы па памятных дошках і помніках па законе павінны праходзіць праз Міністэрства культуры, мы хочам ведаць, згодна з якім рашэннем Міністэрства быў дэмантаваны памятны знак паўстанцам 1863 года?

20 ліпеня 2023 года стала вядома, што з будынка Гродзенскага чыгуначнага вакзала знік памятны знак паўстанцам 1863 года. Замест яго з’явілася шыльда, прысвечаная савецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!