На сайце ipetitions.by з’явілася петыцыя з патрабаваннямі тлумачэнняў ад чыноўнікаў з Гродзенскага гарвыканкама: куды і чаму знік знак паўстанцам 1863 года на чыгуначным вакзале ў Гародні.
Падпісацца пад петыцыяй можна да 30 ліпеня 2023 года. У петыцыі грамадзяне задаюць пытанні чыноўнікам:
- Па якой прычыне быў дэмантаваны памятны знак паўстанцам 1863 года?
- Дзе знак знаходзіцца цяпер?
- Які яго лёс, дзе і калі ён будзе ўсталяваны ў выніку?
- Паколькі ўсе дакументы па памятных дошках і помніках па законе павінны праходзіць праз Міністэрства культуры, мы хочам ведаць, згодна з якім рашэннем Міністэрства быў дэмантаваны памятны знак паўстанцам 1863 года?
20 ліпеня 2023 года стала вядома, што з будынка Гродзенскага чыгуначнага вакзала знік памятны знак паўстанцам 1863 года. Замест яго з’явілася шыльда, прысвечаная савецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
Илья Пономарёв: «Руководство Украины не хочет, чтобы беларусские добровольцы воевали в Беларуси» 18:03
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: