Гісторык Алесь Белы запусціў Ютуб-канал «Прывід Усходняй Літвы»

Культура

Культуролаг, блогер, аўтар гістарычных манаграфій і кніг пра літоўскую кухню Алесь Белы ўчора прадставіў пілотную версію свайго Ютуб-канала — «Прывід Усходняй Літвы». Як тлумачыць аўтар, блог «будзе прысвечаны гісторыі Усходняй Літвы (Верхняга Панямоння) цягам «доўгага ХIХ стагоддзя», або, інакш кажучы, перыяду Расійскай імперыі».

«Сёння большая частка былой Усходняй Літвы знаходзіцца ў межах Беларусі. Тутэйшыя людзі або зусім не памятаюць пра сваё літоўскае мінулае, або разумеюць яго надзвычай скажона. Уводнае відэа коратка тлумачыць, пра што пойдзе гутарка ў наступных сюжэтах, — раскрывае напрамак, пра які пойдзе гаворка, культуролаг. — У канале адносна не так шмат будзе пра палітычную гісторыю: пра войны, пра змены межаў, пра нейкія дынастычныя хаўрусы і канфлікты. Нас значна больш будуць цікавіць іншыя аспекты гісторыі. Гэта гісторыя ідэй, гісторыя літаратуры і мастацтва, гісторыя побыту, гісторыя сімвалічных матэрыяльных рэалій. Карацей, мы будзем спрабаваць надаць гэтаму разуменню Літвы нейкі асязальны, жывы, намацальны выгляд».

Алесь Белы адзначае, што будзе ўдзячны за запыты на канкрэтныя сюжэты, хоць ён і не абяцае, што яны супадуць з аўтарскім бачаннем гісторыі краю.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: