Гістарычная школа Уладзіміра Арлова аднаўляе дзейнасць у Беластоку

Культура
Уладзімір Арлоў. Фота: facebook.com/alesarkush.

Сёння, 1 верасня, у Беластоку, у прасторы вольных беларусаў «Новая зямля» распачынае новы год гістарычная школа беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова «Адкуль наш род». Дзяцей, падлеткаў і дарослых запрашаюць увечары на заняткі, паведаміў у сваіх сацсетках паэт, заснавальнік Таварыства вольных літаратараў, выдавец Алесь Аркуш.

Тэма першай у новым сезоне гістарычнай вандроўкі гучыць так: «Знайшлі ў Беларусі другую радзіму». Гаворка пра нацыянальныя меншасці татараў, габрэяў, шкотаў, цыган і рускіх старавераў.

Гістарычная школа для падлеткаў і іх бацькоў пачала сваю працу на пачатку 2023 года. Заняткі ў ёй праходзяць у фармаце паўнавартасных урокаў па гісторыі, напрыканцы кожнага занятка ладзіцца гістарычная віктарына з прызамі.

Месца сустрэчы — Беларускі Хаб «Новая зямля» (Stefana Wyszyńskiego, 6A). Расклад: кожная пятніца, 18.00.

Уладзімір Арлоў – беларускі празаік, паэт, гісторык. Аўтар такіх хрэстаматыйных гістарычных выданняў, як «Еўфрасіння Полацкая. Евфросиния Полоцкая» (1992), «Таямніцы полацкай гісторыі. Гістарычныя эсэ» (1994), «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. Животворный символ Отчизны. История креста святой Евфросинии Полоцкой» (1998), «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам, 1999), «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя» (2003), слынных аповесцяў «Ордэн Белай Мышы», «Сны імператара», «Каханак яе Вялікасці», «Танцы над горадам» і іншых твораў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: