Гід па «TUTAKA 2026»: топ-10 падзей фэсту, які становіцца больш разнастайным

Главное
Фота: сайт фэсту "Тутака".

З 16 па 19 ліпеня ва ўрочышчы Барык (гміна Гарадок, Падляшскае ваяводства, Польшча) пройдзе шосты фестываль вольнай беларускай культуры «Тутака». Чатыры дні ў лесе аб’яднаюць беларусаў розных пакаленняў і поглядаў, а чацвер, 16 ліпеня, стане днём нулявым — часам, калі госці з’язджаюцца, уладкоўваюць намётавы гарадок і ловяць першы фестывальны вайб.

Аналізуючы праграму, можна заўважыць, як «Тутака» з кожным годам усё больш упэўнена пашырае свае межы і становіцца прасторай сапраўднай разнастайнасці. У Барыку натуральна суседнічаюць ваенная муштра касінераў і варштаты пра інклюзіўнасць, палітычныя дыскусіі і жаночы паўар новай музычнай хвалі, а таксама стэнды беларускіх НДА і грамадскіх ініцыятыў. Фестываль расце разам са сваёй аўдыторыяй, прапануючы бяспечнае месца для самых розных супольнасцей.

Важнае новаўвядзенне: сёлета на фэсце, які ладзіць фонд «Тутака», дзейнічаюць квіткі за ўваход. Дарослы квіток на ўсе дні каштуе 30 злотых.

Выбралі сярод падзей праграмы тыя, які падаліся найбольш цікавымі.

1. Вялікія камбэкі: чым здзівяць легендарныя RIMA і востры VINSENT?

Гід па «TUTAKA 2026»: топ-10 падзей фэсту, які становіцца больш разнастайным
Фота: сайт фэсту «Тутака».

Вяртанне выканаўцаў, якіх даўно не было чуваць на вялікіх фэстах. Рок-гурт RIMA (галоўны голас беларускай Беласточчыны) і рэпер VINSENT рыхтуюць абноўленае гучанне: RIMA пакажа, як сталы і якасны падляшскі рок гучыць сёння, а VINSENT дасць усім вядомага вострага мінскага рэпу з жывым гітарным драйвам.

  • Калі: RIMA — пятніца, 17 ліпеня, 21:40 | VINSENT — субота, 18 ліпеня, 22:30.
  • Дзе: Scena TAMAKA.

2. Палітычны батл: урокі 1989 года для Беларусі

Гід па «TUTAKA 2026»: топ-10 падзей фэсту, які становіцца больш разнастайным
Фота: сайт фэсту «Тутака».

Ці карысны досвед польскага Круглага стала для дэмакратычнага транзіту ўлады ў Беларусі? Сцэнары мірнага пераходу і памылкі мінулага абмяркуюць палітыкі і гісторыкі: Павел Латушка, Франак Вячорка, Арцём Брухан, Яўген Вапа і іншыя.

  • Калі: Пятніца, 17 ліпеня, 17:00.
  • Дзе: Scena TUTAKA.

3. Бяспечная прастора: варштат Тоні Лашдэн і размова пра разнастайнасць

Гід па «TUTAKA 2026»: топ-10 падзей фэсту, які становіцца больш разнастайным
Фота: сайт фэсту «Тутака».

Лакацыі для тых, хто хоча лепш разумець сучасны сацыяльны кантэкст. Чакаюцца дыскусія пра падтрымку квір-падлеткаў ад Насты Базар і Ірыны Сідорскай, а таксама варштат пісьменніцы Тоні Лашдэн «Як размаўляць пра ЛГБТКІ+ людзей і нікога не пакрыўдзіць».

  • Калі: субота, 18 ліпеня, размова — 13:30, варштат — 15:20.
  • Дзе: Размова — Scena TUTAKA, варштат — Namiot VIEDAKA.

4. Жаночы паўар новай хвалі: АНАСТАСІЯ РЫДЛЕЎСКАЯ і CHORNOBROVA

Гід па «TUTAKA 2026»: топ-10 падзей фэсту, які становіцца больш разнастайным
Фота: сайт фэсту «Тутака».

Яркі прыклад музычнай разнастайнасці фэсту — абсалютна новы, свежы еўрапейскі саўнд беларускай дыяспары. Анастасія Рыдлеўская злучае смелую энергію электроннага попу, інды і фальклору, ператвараючы выступы ў імерсіўныя рытуалы. А CHORNOBROVA прапануе нечаканы сінтэз польскага і беларускага фолку з хіп-хопам 2000-х і гарадскімі сэмпламі.

  • Калі: Рыдлеўская — пятніца, 17 ліпеня, 22:40 | CHORNOBROVA — субота, 18 ліпеня, 21:30.
  • Дзе: Scena TAMAKA.

5. Погляд у будучыню: кіно «Пад шэрым небам» і дыскусія «Што пра нас раскажуць у 2076-м»

Гід па «TUTAKA 2026»: топ-10 падзей фэсту, які становіцца больш разнастайным
Фота: сайт фэсту «Тутака».

Моцны сэнсавы block з удзелам рэжысёркі Мары Тамковіч. Раніцай пройдзе паказ яе мастацкага фільма, натхнёнага гісторыяй зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша. А ўвечары рэжысёрка разам з суразмоўцамі прапануе скокнуць на 50 гадоў наперад і паглядзець на нас сённяшніх вачыма людзей будучыні.

  • Калі: Субота, 18 ліпеня, кіно — 10:00, дыскусія — 19:00.
  • Дзе: Scena TUTAKA.

6. Народны выбар: шалёны фолк-панк ад гурта DZIECIUKI

Гід па «TUTAKA 2026»: топ-10 падзей фэсту, які становіцца больш разнастайным
Фота: сайт фэсту «Тутака».

Гэты прыезд гарадзенскіх бунтароў — цалкам заслуга слухачоў. Арганізатары запусцілі адкрыты плэйліст і галасаванне, каб людзі самі выбралі хэдлайнера, і галасы супалі на «Дзецюках». Публіка пацвердзіла: патрэба ў іх бескампраміснай энергіі і супольным тэрапеўтычным слэме сёння высокая як ніколі.

  • Калі: Субота, 18 ліпеня, 23:20.
  • Дзе: Scena TAMAKA.

7. Адкрытая размова: «Ці ёсць у беларусаў свая Царква?» з Аляксандрам Кухтам

Гід па «TUTAKA 2026»: топ-10 падзей фэсту, які становіцца больш разнастайным
Фота: сайт фэсту «Тутака».

Аляксандр Кухта — папулярны праваслаўны святар, блогер і адзін з самых яскравых і прагрэсіўных сучасных галасоў у рэлігійным асяроддзі. Разам з ім паразважаем пра месца Беларусі ў праваслаўным свеце, сувязь рэлігіі з палітыкай і тое, ці рэальна беларусам мець уласную незалежную і прызнаную Царкву.

  • Калі: Пятніца, 17 ліпеня, 17:00
  • Дзе: Namiot VIEDAKA.

8. Дыскусія «Хто аб’яднае беларусаў?»

Гід па «TUTAKA 2026»: топ-10 падзей фэсту, які становіцца больш разнастайным
Фота: сайт фэсту «Тутака».

Адна з самых вострых панэляў у межах праекта RES PUBLICA. Прадстаўнікі розных сфераў — ад Паўла Севярынца і Максіма Знака да Паліны Прысмаковай і Аляксея Дзікавіцкага — паразважаюць пра крызіс лідарства і супольныя каштоўнасці.

  • Калі: Субота, 18 ліпеня, 15:10.
  • Дзе: Scena TUTAKA.

9. Новы інды-рок: BIZZARE OBJECTS

Гід па «TUTAKA 2026»: топ-10 падзей фэсту, які становіцца больш разнастайным
Фота: сайт фэсту «Тутака».

Электронны дуэт змешвае гітары і сінтэзатары з неакласічнымі гармоніямі. Іх музыка — глыбокі, вельмі атмасферны і трохі змрочны арт-рок, які ідэальна кладзецца на вайб начнога лесу ў Барыку.

  • Калі: Нядзеля, 19 ліпеня, 21:20.
  • Дзе: Scena TAMAKA.

10. Расшыфроўка сэнсаў: «Гульня Мацкевіча»

Гід па «TUTAKA 2026»: топ-10 падзей фэсту, які становіцца больш разнастайным
Фота: сайт фэсту «Тутака».

Размова з першых рук пра знакамітую метадалагічную гульню філосафа Уладзіміра Мацкевіча пад мадэрацыяй Паўла Свярдлова і Аляксандра Кныровіча.

  • Калі: Пятніца, 17 ліпеня, 15:00.
  • Дзе: Scena TUTAKA.

Што яшчэ наведаць?

  • Інтэрактыўная гісторыя «Invictus 1863» — муштра касінераў і ўнікальная лекцыя Кацярыны Ваданосавай пра моду эпохі Каліноўскага (адзенне, бялізна, упрыгожванні).

Калі: Субота, 18 ліпеня, 10:00 — 21:00 (лекцыі з 15:50).

  • Дыскусія «Беларуская кніга: бяздомная ці бязмежная?» — размова пра тое, як кнігавыданне выжывае пасля 2020 года, з удзелам Макса Знака, Валянціны Андрэевай (Gutenberg Publisher) і Яраслава Іванюка (Kamunikat.org).

Калі: Нядзеля, 19 ліпеня, 13:30. | Дзе: Scena TUTAKA.

  • Другі футбольны турнір памяці Алеся Пушкіна — спартыўны момант супольнай памяці аб выдатным мастаку ад ФК «Беластоцкія Дзікі».

Калі: Субота, 18 ліпеня, на працягу дня. Дзе: Стадыён у Гарадку.

І поўны музычны расклад па днях

Музычны лайнап вырашалі нагадаць цалкам, каб кожны мог выбраць сваю імрэзу.

Пятніца, 17 ліпеня

21:20 — 21:40 — «Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым (агульны хор Барыка) | Scena TAMAKA

21:40 — 22:40 — RIMA | Scena TAMAKA

22:40 — 23:40 — Анастасія Рыдлеўская | Scena TAMAKA

23:40 — 02:20 — ROOTS VIBRACJA х DUB ROVAH (Магутная порцыя рэгі, дабу і басоў без межаў) | Scena TAMAKA

Субота, 18 ліпеня

21:30 — 22:30 — CHORNOBROVA | Scena TAMAKA

22:30 — 23:20 — VINSENT | Scena TAMAKA

23:20 — 00:20 — DZIECIUKI (Гарадзенскі фолк-панк, выбар публікі) | Scena TAMAKA

00:20 — 02:20 — ROOTS VIBRACJA х DUB ROVAH (Другі начны рэгі-сэт, які збірае пакаленні) | Scena TUTAKA

Нядзеля, 19 ліпеня

21:20 — 22:20 — BIZZARE OBJECTS | Scena TAMAKA

22:20 — 23:20 — B:N: (Класічны, meладычны і драйвовы еўрапейскі рок-н-рол) | Scena TAMAKA

23:20 — 00:20 — РАЗБІТАЕ СЭРЦА ПАЦАНА (Фінальны акорд фэсту: іронія, сарказм і любімая трасяначка) | Scena TAMAKA

Нагадаем, што цалкам праграма фэсту стане вядомая ў найбліжэйшыя дні.

Набыць квіткі на падзеі тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.